Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка перакананы, што яно было правільным, і краіна ад гэтага толькі выйграла.
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, захаваўшы свята, Беларусь прадоўжыла традыцыю савецкага часу рабіць так званыя падарункі ўлады народу.
"Мы захавалі гэта свята і падвялі пад яго адпаведную ідэалогію: будзем завяршаць будоўлі, уборку ўраджаю, падводзіць вынікі і гэтак далей, і падарункі людзям, - сказаў Прэзідэнт. Пры гэтым краіна не адмовілася ад свайго гістарычнага мінулага, не было ў Беларусі, у адрозненне ад суседніх Украіны, Расіі, выпадкаў зносу помнікаў савецкага часу.
"Я гэта спыніў адразу. У нас гатовы былі таксама зносіць помнікі, правесці дэкамунізацыю, люстрацыю - я гэта спыніў. І мы ад гэтага выйгралі. Сёння пачалі ўсе вяртацца да таго, што крытыкуюць: вось, помнікі знеслі. Мы нікому не знеслі, захавалі", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
"Так, быў у нас у гісторыі 1917 год. Ён да нас прыйшоў з іншых тэрыторый. Мы жылі ў Расійскай імперыі, былі яе часткай, адбылася рэвалюцыя, мы пачалі будаваць разам з расіянамі і іншымі першую сацыялістычную дзяржаву. Мэты ж былі высакародныя ў 17-м годзе (вы ўжо, напэўна, гэта не вывучаеце, але я як гісторык глыбока вывучаў), добрыя мэты: нешта народу, нешта сялянам. Зладзеяў і алігархаў да сцяны, павесіць - гэта ўсё было, але было і шмат чаго добрага", - прадоўжыў Прэзідэнт.
Адказваючы на пытанне журналістаў, які падарунак ён жадаў бы для сябе, Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што ў час наведвання РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі падумаў аб тым, як быў бы рады, калі б беларускім урачам удалося знайсці спосаб вылечвання ад раку. "Які быў бы падарунак не толькі мне, але і ўсім нам! Хоць яны (урачы.) і эфектыўна працуюць - 70-75 працэнтаў людзей жывуць, але ж 30 працэнтаў гінуць. Праўда, і людзі самі вінаватыя, нясвоечасова дыягнастуючы гэту хваробу. Але нам перамагчы б гэту хваробу, чалавецтва ўздыхнула б глыбей і на поўныя грудзі. Вось гэта быў бы падарунак!" - сказаў Прэзідэнт.
30 кастрычніка 2019, Мінскі раён
БЕЛТА