https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі сёння карыстаюцца попытам муляры, прадаўцы, грыбаводыУ Беларусі сёння карыстаюцца попытам муляры, прадаўцы, грыбаводы


Аб гэтым паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Алена Дакукіна.
"На бягучы момант попытам карыстаюцца швачкі, прадаўцы, повары, трактарысты. У сельскай мясцовасці таксама запатрабаваны муляры, жывёлаводы і электрагазазваршчыкі. Пры гэтым рынак працы і запатрабаваныя прафесіі крыху адрозніваюцца ў залежнасці ад абласцей. Напрыклад, у Брэсцкай вобласці запатрабавана ўнікальная для краіны прафесія грыбавода па штучным вырошчванні грыбоў. У Гомельскай і Гродзенскай абласцях больш за ўсё патрэбны муляры, у Гродзенскай - машыністы кацельні, у Магілёўскай - электрагазазваршчыкі, у Мінску - слесары механазборачных работ", - расказала Алена Дакукіна.

Як паведамлялася, у цэлым у краіне назіраецца стабільна высокі попыт на рабочую сілу: у другім паўгоддзі бягучага года налічвалася каля 90 тыс. вакантных месцаў. Попыт на рабочыя прафесіі вышэйшы за іншыя - звыш 65 працэнтаў колькасці вакансій. На ўліку ў якасці беспрацоўных на 1 верасня знаходзіліся 11,9 тыс. чалавек, што на 26,6 працэнта менш, чым на тую ж дату ў 2018 годзе.

22 кастрычніка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.10.2019
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:295
 
Ключевые слова:
Рынок труда Трудоустройство Вакансия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме