https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь паднялася ў сусветным рэйтынгу па ўзроўні дабрабыту


У 2019 годзе рэспубліка трапіла ў групу краін з узроўнем дабрабыту ад 5 да 25 тысяч долараў на чалавека.
Штогадовую глабальную справаздачу пра дабрабыт жыхароў розных краін апублікаваў швейцарскі банк Credit Suisse на сваім афіцыйным сайце.

Аналітыкі банка павысілі ацэнку дабрабыту грамадзян Беларусі: у 2019 годзе рэспубліка трапіла ў групу краін з узроўнем дабрабыту ад 5 да 25 тысяч долараў на чалавека.

Для параўнання, паводле справаздачы за мінулы год, на аднаго жыхара нашай краіны прыпадала менш за пяць тысяч долараў. У адной групе з Беларуссю знаходзяцца Манголія, Індыя, В`етнам, ПАР, краіны Поўначы Афрыкі, Бразілія, Аргенціна і не толькі.

Дарэчы, амаль усе краіны-суседкі Беларусі патрапілі ў групу "ад 25 да 100 тысяч долараў на чалавека": там размясціліся Расія, Літва, Латвія і Польшча (а яшчэ Мексіка, Чылі, Сірыя, Кітай і не толькі).

Сярэдні дабрабыт беларусаў Credit Suisse ацаніў у 16,6 тысячы долараў (з якіх крыху больш за пяць тысяч - фінансавыя назапашванні). На аднаго дарослага прыходзіцца ў сярэднім 1,5 тысячы долараў доўгу. Сярэдні ўзровень багацця - 7,9 тысячы долараў.

Самымі багатымі назвалі швейцарцаў. У пяцёрцы лідараў таксама Ганконг, Ісландыя, ЗША і Люксембург.

Справаздача прапануе комплексны партрэт сусветнага багацця: ён ахоплівае ўсе краіны, а для яго складання аналізуецца дадзеныя больш за пяць мільярдаў чалавек па ўсім свеце. Банк ацэньвае фінансавыя і нефінансавыя актывы, а таксама памер доўгу краіны.

Мінск, 22 кастрычніка 2019
Sputnik
 
Дата публикации:22.10.2019
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:174
 
Ключевые слова:
Финансы Рейтинг Благосостояние
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме