https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчынніц з Днём маці, адрасаваўшы ім самыя шчырыя пажаданні моцнага здароўя, міру і ўтульнасці ў доме


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём маці

Дарагія суайчынніцы!

Ад усёй душы віншую вас з Днём маці!

Няма на свеце чалавека бліжэйшага і даражэйшага, чым мама. Яе ўсёабдымная любоў ахоўвае нас з маленства, сагравае ў цяжкія хвіліны, дапамагае дабівацца пастаўленых мэт.

Мацярынства - вялікае шчасце і велізарная адказнасць. Менавіта з малаком маці мы бяром любоў да свайго краю, сямейныя, культурныя традыцыі, духоўныя каштоўнасці, якія захоўваем і перадаём з пакалення ў пакаленне.

Мы цэнім працу шматдзетных маці. Дзякуем жанчынам, чые дамы сталі роднымі для дзяцей, усыноўленых або ўзятых на выхаванне.

Прыярытэты нашай сацыяльнай палітыкі нацэлены на заўтрашні дзень Беларусі, на тое, каб у сем`ях нараджалася як мага больш дзяцей. Шчаслівы дзіцячы смех - гэта гімн будучыні нашай краіны.

У гэты святочны дзень прыміце самыя шчырыя пажаданні моцнага здароўя, міру і ўтульнасці ў доме. Няхай шчасце і дабрабыт вашых дзяцей стануць галоўнай узнагародай за любоў, пяшчоту, клопат і бязмежнае цярпенне.

Аляксандр Лукашэнка

Звязда, 14 кастрычніка 2019
 
Дата публикации:14.10.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:237
 
Ключевые слова:
Праздники Беларуси День матери
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме