https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 15 кастрычніка 2019 года


Гэты дзень з`яўляецца дзвесце восемдзесят восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 77 дзён.
У гэты дзень у Віцебску ў 1925 годзе быў пушчаны першы аўтобус. Якія яшчэ падзеі адбыліся 15 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 15 кастрычніка

У 1925 годзе ў Віцебску быў пушчаны аўтобус.
У 1950 годзе ў амерыканскім Саўт-Рыверы было заснавана Аб`яднанне Праваслаўных Беларусаў.

Хто нарадзіўся 15 кастрычніка

1909 год: Сяргей Ракіта (сапр. Сяргей Законнікаў), беларускі паэт.
1914 год: Лявон Случанін, беларускі паэт.
1931 год: Генрых Шумскі, беларускі скульптар.
1949 год: Аляксей Якімовіч, беларускі пісьменнік.
1978 год: Вольга Фадзеева, беларуская і расійская актрыса

Таксама сёння нарадзіліся рускі паэт Міхаіл Лермантаў і нямецкі філосаф Фрыдрых Ніцшэ.

15 кастрычніка ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць Кіпрыяна і Усцінні. У іх досыць цікавая гісторыя. Усціння жыла ў Антыохіі і славілася сваёй прыгажосцю, а Кіпрыян быў жрацом Апалона. Калі юнак Аглаід закахаўся ва Усцінню, ён звярнуўся па дапамогу да Кіпрыяна, каб той чараўніцтвам прымусіў дзяўчыну выйсці за яго.

Але Усціння малітвамі перамагла ўсіх бесаў-спакуснікаў, якіх насылаў Кіпрыян, і той, раззлаваўшыся, адрокся ад д`ябла, пасля чаго ўжо сам стаў аб`ектам яго ганення. Кіпрыян быў вымушаны звярнуцца да Усцінні, і разам яны здолелі адолець бесаў.

Нажаль, кіраўнік дзяржавы даведаўся пра пераход Кіпрыяна ў хрысціянства, ён загадаў катаваць яго і Усцінню і абезгаловіць іх.

Пры гэтым прысутнічаў нехта Феактыст. Як кажуць, у той самы момант ён адчуў любоў да Госпада, абняў цела Кіпрыяна і аб`явіў сябе хрысціянінам. Яго таксама забілі на тым жа самым месцы.

Кіпрыяна і Усцінню ў народзе лічаць барацбітамі са злымі чарамі, нячыскіцамі і духамі.

Тыдзень пасля Пакрова ў некаторых мясцінах Беларусі называлі дзявоцкім летам – у адрозненні ад бабінага. Надвор`е ў гэты час звычайна добрае, сонечнае. Калі ў гэты час чулі грымоты, меркавалі, што снегу ўзімку не будзе.

Sputnik, 15 кастрычніка 2019
 
Дата публикации:15.10.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:252
 
Ключевые слова:
Календарь Октябрь Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме