https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Праваслаўны фестываль "Пакроўская радасць" адкрыўся ў Мінску


Міжнародны праваслаўны фестываль "Пакроўская радасць" адкрываецца сёння ў Палацы мастацтва ў Мінску.
Фестываль "Радасць" палюбіўся многім менчукам. У гэтым годзе ён прысвечаны Пакрову Прасвятой Багародзіцы і Дню маці. Неад`емнай часткай фестывалю з`яўляецца праваслаўная выстава. У гэты раз прадукцыю сваіх манастыроў і прыходаў прывязуць больш за 90 удзельнікаў з 11 краін: Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Узбекістана, Сербіі, Босніі і Герцагавіны, Чарнагорыі, Грэцыі, Палестыны і Сірыі.

Праграма "Пакроўскай радасці" атрымалася насычанай і разнастайнай. У прыватнасці, пройдзе праект "Дочкі-маці". Яго ўдзельнікамі стануць мамы, хто дасягнуў поспехаў у сваёй справе. На гэты раз гасцямі праекта будуць вядомая спявачка і вядучая Ларыса Грыбалёва, грамадскі дзеяч і журналіст Тамара Вяцкая, папулярны фуд-коўч Ксенія Вяцкая, старшыня Цэнтра падтрымкі сям`і і мацярынства "Матуля" Вера Сярдзюк.

"Ва ўсіх будзе магчымасць пагутарыць з нашымі гасцямі, задаць пытанні аб выхаванні дзяцей у шматдзетных сем`ях, пра тое, як можна сумяшчаць кар`еру і сям`ю. Думаю, размова атрымаецца цікавай, і кожны яе ўдзельнік зможа вынесці для сябе нешта важнае", - распавяла спецыяліст па працы са СМІ Свята-Елісавецінскага манастыра Вольга Камісарава.

На адкрытым сестрыцкім сходзе, які правядзе духоўнік Свята-Лісавецінскай мясціны протаіерэй Андрэй Лемяшонак, ва ўсіх будзе магчымасць задаць хвалюючыя пытанні. У праекце "Сем Я" наведвальнікі фестывалю пазнаёмяцца са шматдзетнымі творчымі сем`ямі протаіерэя Сергія Храпіцкага і музыкі Аляксандра Мінянкова. Дарэчы, тут можна будзе пачуць прыгожыя спевы сямейных ансамбляў.

Будзе арганізаваны "Куток клопату пра маму", дзе пройдуць кансультацыі з педыятрам, рэўматолагам, мамолагам і масажыстам. Можна будзе даведацца ўсё пра цяжарнасць, грудное гадаванне і сон нованароджаных. На сустрэчы-практыкуме "Ціхія песні: спяваем калыханкі" наведвальнікі змогуць навучыцца спяваць старадаўнія і сучасныя калыханкі. Асаблівая ўвага будзе нададзена такім пытанням, як спакойныя гульні і кнігі перад сном.

Шмат розных мерапрыемстваў запланавана ў дзіцячай гасцінай. Хлопцы навучацца ствараць падвескі і незвычайныя закладкі з кветак, супрацоўнік Батанічнага саду дапаможа ім пасадзіць у гаршчок свую першую кветку. У маленькіх наведвальнікаў будзе магчымасць пагутарыць з хатнімі жывёламі ў кантактным заапарку, паўдзельнічаць у рухомых гульнях на вялікай спартовай пляцоўцы з турнікамі і трэнажорамі. А яшчэ запланаваны паказ дзіцячай калекцыі адзення.

Па традыцыі ў час фестывалю "Радасць" праходзяць творчыя і дабрачынныя акцыі. Ідэю для першай з іх падказаў Дзень маці. Ва ўсіх жадаючых будзе магчымасць напісаць на паштоўках самыя цёплыя словы сваім мамам і адправіць гэтыя пасланні незвычайным спосабам. А падчас дабрачыннай акцыі "Радасць для блізкага" кожны зможа прыняць удзел у зборы сродкаў на стварэнне дзіцячай пляцоўкі каля Свята-Елісавецінскага манастыра.

Міжнародны праваслаўны фестываль "Пакроўская радасць" будзе праходзіць з 5 па 12 кастрычніка ў Палацы мастацтва ў Мінску. "Запрашаем прыняць у ім удзел. Уваход на ўсе праекты фестывалю вольны. Упэўненая, кожны зможа знайсці сабе мерапрыемства па душы", - адзначыла Вольга Камісарава.

Звязда, 5 кастрычніка 2019
 
Дата публикации:05.10.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:164
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Христианство Православие Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме