https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Увод у эксплуатацыю даўгабуда каля сталічнага цырку перанеслі на 2022 год


Даўгабуд каля цырка ў цэнтры Мінска павінны былі дабудаваць у 2020 годзе, але адпаведным указам тэрмін рэалізацыі інвестпраекта быў перанесены на 2022 год.
Дакумент быў апублікаваны 20 верасня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Указ уносіць чарговыя змены ва ўказ ад 11 мая 2010 № 243 "Аб умовах будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу ў Мінску" і падаўжае будаўніцтва да 2022 года.

Таксама, калі раней па ўказе будаўніцтва комплексу планавалася з гасцініцай, то зараз гэта палажэнне выключана. Акрамя таго, пры ўвядзеннi ў эксплуатацыю можна не ўлічваць нарматыўную забяспечанасць машына-месцамі і патрабаванні па азеляненні.

Новаму ўласніку даўгабуда дазволілі ўносіць змены ў праектную дакументацыю без правядзення дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе і грамадскага абмеркавання архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі комплексу.

Гасцінічны цэнтр пачынала будаваць пад хакейны чэмпіянат свету-2014 кампанія "Эліт Эстэйт" Юрыя Чыжа. Пасля яна была вымушана прадаць даўгабуд "Ашчадбанк Капіталу" з дысконтам 47% за 50 млн долараў. Здзелка стала магчымай пасля перамоваў Аляксандра Лукашэнкі і кіраўніка Ашчадбанка Германа Грэфа, які паабяцаў дабудаваць комплекс ля цырка да 31 снежня 2020 года.

Затым комплексам зацікавіўся расійскі бізнэсмен Міхаіл Гуцарыеў.

Звязда, 20 верасня 2019
 
Дата публикации:20.09.2019
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:283
 
Ключевые слова:
Мінск Строительство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме