https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Да 50 працэнтаў новабудоўляў у Беларусі да 2021 года будуць энергаэфектыўнымі


Да 50 працэнтаў жылых дамоў у Беларусі да 2021 года будуць будавацца ў энергаэфектыўным выкананні, паведаміў начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржстандарту Аляксандр Даніленка.
"Да 2021 года да 50 працэнтаў дамоў павінны будавацца ў энергаэфектыўным выкананні. Такія лічбы закладзены ў дзяржаўнай праграме "Будаўніцтва жылля" на 2016-2020 гады", - адзначыў Аляксандр Даніленка.

Жыллёвы фонд рэспублікі складае 254,4 млн кв. м, з якіх 178 млн кв. м - шматкватэрныя дамы. На сённяшні дзень сфера жыллёва-камунальнай гаспадаркі з`яўляецца адным з найбольш буйных спажыўцоў паліўна-энергетычных рэсурсаў.

Спажыванне паліва ў сістэме ЖКГ складае каля 1,7 млн т умоўнага паліва. На долю жыллёва-камунальнага сектара прыпадае звыш 23,6 працэнта ўсёй спажываемай электраэнергіі. Са спажытых у краіне ў 2018 годзе 62,4 млн Гкал цеплавой энергіі 23,4 млн Гкал (37,5 працэнта) выкарыстана на ацяпленне і гарачае водазабеспячэнне.

Пры такім спажыванні цеплавой энергіі і існуючым узроўні кампенсавання насельніцтвам затрат на яе вытворчасць субсідыі дзяржавы складаюць амаль $745 млн у год.

Асноўная частка жылых будынкаў у краіне пабудавана да 1996 года. Такія дамы маюць вельмі нізкі ўзровень цеплаізаляцыі і спажываюць у 2-2,8 раза больш цеплавой энергіі, чым энергаэфектыўныя новабудоўлі.

19 верасня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.09.2019
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:202
 
Ключевые слова:
Жильё в Беларуси Строительство Энергосбережение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме