https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 7 верасня 2019 года


Гэты дзень з`яўляецца дзвесце пяцідзесятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 115 дзён.
У гэты дзень у 1667 годзе Сімяон Полацкі быў прызначаны настаўнікам рускага царэвіча Аляксея Міхайлавіча. Якія яшчэ падзеі адбыліся 7 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 7 верасня

У 1581 годзе падчас Інфлянцкай вайны войскі Рэчы Паспалітай на чале са Стэфанам Баторыям пачалі аблогу Пскова.
У 1621 годзе войскі Рэчы Паспалітай перамаглі армію Асманскай імперыі падчас бітвы пры Хоціне.
У 1667 годзе Сімяон Полацкі быў прызначаны настаўнікам рускага царэвіча Аляксея Міхайлавіча.
У 1764 годзе каралём польскім і вялікім князем літоўскім абраны Станіслаў Аўгуст Панятоўскі.
У 1812 годзе падчас руска-французскай вайны адбылася Барадзінская бітва.
У 1941 годзе ў Чыкага быў заснаваны Беларускі камітэт дапамогі ахвярам вайны, з кастрычніка 1941 перайменаваны ў Беларуска-амерыканскую нацыянальную раду.
У 2003 годзе гарадскія ўлады Полацка ўстанавілі помнік у гонар літары "Ў".

Хто нарадзіўся 7 верасня

1885 год: Палута Бадунова, дзяячка беларускага нацыянальнага руху.
1919 год: Алесь Асіпенка, беларускі пісьменнік, сцэнарыст.
1941 год: Уладзімір Гайдук, беларускі паэт.

Таксама сёння нарадзіліся англійская каралева Елізавета І і рускі пісьменнік Аляксандр Купрын.

7 верасня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апостала ад 70 – Ціта, вучня апостала Паўла, разам з якім ён вандраваў, пакуль не стаў епіскапам Крыцкім.

У народнай традыцыі Ціту дадаюць мянушку Грыбнік, бо гэтым часам ужо збіралі апошнія грыбы, якіх звычайна было многа ў лесе, асабліва калі пачатак верасня быў цёплы і дажджлівы. Калі ж грыбы былі яшчэ доўга пасля гэтага дня, гэта значыла, што снег будзе таксама позна.

Але "грыбы грыбамі, а малацьба за плячамі" – трэба было выконваць і гаспадарчыя працы.

Таксама 7 верасня святкуюць перанясенне мошчаў аднаго з 12 апосталаў – Варфаламея, або, як яго называюць у народзе, святога Баўтрамея. Казалі: "Прыйшоў Баўтрамей – жыта на зіму сей". Да гэтага часу на полі заставаўся не зжаты звычайна толькі авёс – асноўная сыравіна для каш ды любімая страва дамашняй жывёлы. З аўсянай мукі таксама пяклі хлеб і блінцы, рабілі кісель.

Sputnik, 7 верасня 2019
 
Дата публикации:07.09.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:199
 
Ключевые слова:
Календарь Сентябрь Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме