Брэст святкуе тысячагоддзе ў гэтыя выхадныя. Міленіум плануецца святкаваць з максімальным размахам - па вуліцах горада нават пройдуць з карнавальным шэсцем, і гэта далёка не ўсё, чым здзівяць берасцейцаў і гасцей у дзень нараджэння горада.
Святочныя мерапрыемствы пачаліся яшчэ ў пятніцу, але ў суботу напал урачыстасцяў павінен дасягнуць свайго максімума.
Цэлы дзень берасцейцы могуць правесці каля помніка тысячагоддзю Брэста, і нават калі больш нікуды не адправяцца, то ўсё роўна знойдуць, чым заняцца. Там разгорнуцца выставы рамеснікаў, народных майстроў, будуць спяваць, паказваць этна-касцюмы Брэсцкай вобласці. А ўвечары а 18-й пачнецца міжнародны Парад аркестраў краін СНД "МАРШ 1000-годдзя". Музыкі пройдуць па пешаходнай вуліцы Савецкай і па вуліцы Гогаля.
А ў цэнтры пешаходнай Савецкай ёсць музычная пляцоўка, на якой будуць праходзіць канцэрты творчых калектываў. Там жа можна будзе паглядзець на выставу работ мастакоў і фатографаў.
Дарэчы, слухаць у гэты дзень можна будзе не толькі музычныя калектывы. Аматары арганнай музыкі змогуць атрымаць асалоду ад яе ў брэсцкіх храмах.
А берасцейцы "залатога ўзросту" змогуць зарэгістраваць свае "залатыя шлюбы". А потым станцаваць, паўдзельнічаць у конкурсах і паслухаць музыку.
Адна з самых цікавых частак свята - сапраўдны карнавал, якім пройдуць па вуліцах Машэрава і Леніна.
А самая яркая частка гулянняў чакае берасцейцаў і гасцей горада-юбіляра ўвечары на Вяслярным канале. У праграме яна заяўлена сціпла - музычна-гістарычная кампазіцыя "Міленіум", але берасцейцы чакаюць чагосьці па-сапраўднаму маштабнага. А ў 23:00 на рацэ Мухавец пачнецца феерверк.
У нядзелю ўрачыстасці працягнуцца, так што, калі вы яшчэ не ведаеце, дзе правесці выхадныя, прыязджайце на святкаванне юбілею горада над Бугам.