https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


7 верасня Беларуская чыгунка прызначае дадатковы цягнік у зносінах Мінск - Ліда


Гаворка ідзе пра цягнік міжрэгіянальных ліній эканом класа № 693/694 паведамленнем Мінск – Ліда – Мінск, які прызначаецца ў сувязі з правядзеннем у горадзе фестывалю LIDBEER-2019, паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі.
Цягнік № 693 з Мінска адправіцца 7 верасня ў 12 гадзін 14 хвілін і прыбудзе на станцыю Ліда ў 15 гадзін 41 хвіліну.

Госці і ўдзельнікі свята змогуць пабываць на канцэртах, акунуцца ў святочную атмасферу весялосці і прыязнасці і на цягніку № 694 выехаць з Ліды ноччу 8 верасня ў 1 гадзіну 15 хвілін і прыбыць у сталіцу ў 5 гадзін 28 хвілін.

Кошт праезду ў купэйным вагоне складае 10 рублёў 75 капеек, у плацкартным вагоне - 7 рублёў 79 капеек.

Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў, якія курсіруюць да станцыі Ліда, можна атрымаць на афіцыйным Інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, а таксама па тэлефоне Кантакт-цэнтра 105.

Сяргей Расолька
Звязда, 26 жніўня 2019
 
Дата публикации:26.08.2019
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:307
 
Ключевые слова:
Фестиваль пива LIDBEER-2019 Беларуская чыгунка Ліда
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме