https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 17 сакавіка 2024 года


Гэты дзень з`яўляецца семдзесят сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 289 дзён.
Якія падзеі адбыліся 17 сакавіка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 17 сакавіка

У 1597 годзе Віцебск атрымаў магдэбургскае права.
У 1991 годзе адбыўся рэферэндум па пытанні аб захаванні СССР.

Хто нарадзіўся 17 сакавіка

1925 год: Валянцін Ермаловіч, беларускі акцёр.
1964 год: Аляксандр Гурко, беларускі гісторык, рэлігіязнавец, этнолаг.

Таксама сёння нарадзіліся французскі скульптар Франсуа Жырардон і амерыканскі акцёр Курт Расел.

17 сакавіка ў народным календары

Апошні дзень Масленічнага тыдня. З даўніх часоў ён меў важны духоўны сэнс, які ўвасабляўся у неабходнасці даравання за тое ці іншае здарэнне або недарчны ўчынак. Нядзеля носіць назву Даравальнай, бо продкі прасілі адзін у аднаго прабачэння. У гэты ж дзень адзначалі Праводзіны Маслёнкі – на гары разводзілі вогнішча, на якім спальвалі пудзіла Масленіцы. Абрад увасабляў развітанне з усім старым ды прывітанне ўсяго новага, маладога – так знікала зіма і нараджалася вясна.

Таксама сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебных Герасіма Валагодскага і Герасіма Іарданскага. У народзе гэты дзень атрымаў назву Герасім-гракоўнік.

Звычайна царкоўнае свята супадае з прылётам гракоў. Іх з`яўленне лічаць адной з першых прыкмет сапраўднай вясны.

Калі гракі вярнуліся ў старыя гнёзды, вясна будзе добрая, а калі лятаюць над імі і не садзяцца – надвор`е будзе пераменлівае.

Sputnik, 17 сакавіка 2024
 
Дата публикации:17.03.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:120
 
Ключевые слова:
Март Календарь Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме