А вы ведалі, што ў гэты дзень быў адкрыты спадарожнік Марса — Фобас, што са старажытнагрэцкага перакладаецца як "жах"? Якія яшчэ падзеі адбыліся 18 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 18 жніўня
У 1201 годзе быў заснаваны горад Рыга.
У 1649 годзе было заключана Збораўскае пагадненне паміж польскім каралём Янам Казімірам і казацкім гетманам Багданам Хмяльніцкім, якое, аднак, не стала канцом антыфеадальнай вайны.
Хто нарадзіўся 18 жніўня
1891 год: Макар Краўцоў, дзеяч беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, паэт, публіцыст і перакладчык.
1946 год: Алесь Марціновіч, беларускі пісьменнік, крытык, літаратуразнаўца.
1954 год: Алесь Ксёндзаў, беларускі мастак.
1959 год: Анатоль Рэзнік, беларускі гісторык.
1966 год: Алена Брава, беларуская пісьменніца.
Таксама ў гэты дзень нарадзіліся італьянскі кампазітар Антоніо Сальеры і кінарэжысёр Раман Паланскі.
18 жніўня ў народным календары
У гэты дзень шануюць памяць пакутніка Еўсцігнія. Калі святы Канстанцін Вялікі ўзышоў на трон, Еўсцігней быў сведкам з`явы на небе зорнага Крыжа, што прадказаў яму перамогу. Ва ўзросце 110 гадоў Еўсцігней быў катаваны сваяком Канстанціна, імператарам Юльянам, праз адсячэнне галавы за тое, што той абвінаваціў яго ў адступленні ад Хрыста.
Еўсцігнея ў народзе называюць Жытнікам. У гэты дзень прыгаворвалі: "Адной рукой жні, другой сей" і замаўлялі жытніцу на багаты ўраджай: кланяліся её на чатыры бакі.
18 жніўня гаспадарам варта было сабраць ураджай цыбулі і павесіць яе сушыцца. Звязкі цыбулі, акрамя ўсяго, ачышчаюць паветра ад шкодных бактэрый.
Маладыя дзяўчыны шукалі ў полі "жытную матку" – 12 каласкоў, якія прапусцілі пры ўборцы ўраджаю. Якая першая знойдзе – будзе шчаслівай.
Па Еўсцігнею вызначалі надвор`е ў снежні: "Чым Жытнік адзначыцца, тым снежань і адклічацца".
Sputnik, 18 жніўня 2019