https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ялфімаў: у 20-я, 30-я гады на тэрыторыі Беларусі былі партызанскія атрады


Да памятнай даты - 80-годдзя ўз`яднання Заходняй і Усходняй Беларусі - гістарычнай праўдай падзяліўся гісторык, палітычны эксперт Вадзім Ялфімаў.
У Беларусі 17 верасня адзначаецца знакавая дата - 80-годдзе ўз`яднання Заходняй і Усходняй Беларусі, калі ў выніку вызваленчага паходу Чырвонай Арміі народы заходніх і ўсходніх абласцей Беларусі і Украіны аб`ядналіся ў сваіх гістарычных межах.

Перадумовай гэтай падзеі паслужыў Дагавор аб ненападзе паміж СССР і Германіяй, па ўмовах якога тэрыторыі Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны, якія знаходзіліся ў той час пад польскім пратэктаратам, адыходзілі Савецкаму Саюзу.

Пра падзеі восені 1939 года распавёў вядомы беларускі гісторык, тэлевядучы, дацэнт факультэта журналістыкі БДУ Вадзім Ялфімаў.

"Тое, што адбылося 17 верасня, з пункту гледжання нават заходніх гісторыкаў, лічыцца аднаўленнем справядлівасці. Да таго тэрытарыяльнага падзелу, які прызнаваў заходні свет. Адзначым, што ўвесь перыяд існавання беларусаў у складзе Польшчы, усе 20-е і 30-я гады на тэрыторыі заходняй Беларусі існавалі не толькі падполле, але і партызанскія атрады, беларусы не здаваліся. У савецкія часы, ды і цяпер пра гэта мала хто ўспамінае", - адзначае Ялфімаў.

Sputnik, 17 верасня 2019
 
Дата публикации:17.09.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:167
 
Ключевые слова:
Воссоединение Беларуси Польша СССР
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме