https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


БРСМ вылучыў прадстаўнікоў у склад акруговых камісій па выбарах дэпутатаў


Аб гэтым паведаміла старшыня Цэнтральнай кантрольнай камісіі ГА "БРСМ" Кацярына Петрашкевіч.
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі вылучыў сваіх прадстаўнікоў у склад усіх акруговых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання.

"Моладзь актыўна ўключылася ў кампанію па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання. Сёння ў Рэспубліканскім доме моладзі адбылося пасяджэнне Цэнтральнага камітэта БРСМ, на якім было прынята рашэнне накіраваць 110 прадстаўнікоў нашай арганізацыі ў кожную акруговую камісію і 7 - у тэрытарыяльныя (абласныя і Мінскую гарадскую). Свайго прадстаўніка саюз моладзі вылучыў і ў якасці наглядальніка ў Цэнтральную камісію па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў", - расказала Кацярына Петрашкевіч.

Акрамя таго, тэрытарыяльныя камітэты БРСМ накіруюць сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі, а таксама наглядальнікаў.

"Моладзь увойдзе ў склад ініцыятыўных груп кандыдатаў у дэпутаты. Сёння на пасяджэнні таксама абмяркоўваліся пытанні рэалізацыі плана ўдзелу саюза моладзі ў выбарах, асноўныя падыходы і праграма ўдзелу", - адзначыла старшыня ЦКК.

Кацярына Петрашкевіч нагадала, што пры кожным абласным, Мінскім гарадскім, тэрытарыяльных камітэтах БРСМ створаны 185 штабоў па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання, у склад якіх увайшло больш за 950 чалавек.

20 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:20.08.2019
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:214
 
Ключевые слова:
БРСМ Выборы в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме