https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 15 жніўня 2019 года


Гэты дзень з`яўляецца дзвесце дваццаць сёмым па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 138 дзён.
А вы ведалі, што сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень археолага? Якія яшчэ падзеі адбыліся 15 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 15 жніўня

У 1390 годзе Бярэсце атрымала магдэбургскае права.
У 1483 годзе адбылося святочнае адкрыццё Сіксцінскай капэлы.
У 1945 годзе Японія пасля атамнай бамбардыроўкі Хірасімы і Нагасакі і аб`яўлення Савецкім саюзам вайны аб’явіла капітуляцыю.

Хто нарадзіўся 15 жніўня

1831 год: Вінцэсь Каратынскі, беларускі паэт і журналіст.
1927 год: Аляксандр Крывіцкі, беларускі мовазнаўца.
1960 год: Ігар Варашкевіч, беларускі музыка, лідар гурта "Крама".

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся французскі імператар Напалеон Банапарт, англійскі пісьменнік Вальтэр Скот і амерыканскі акцёр Бен Афлек.

15 жніўня ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя шануюць памяць вялебнага Васіля Спаса-Кубенскага, якога ў народзе клічуць Базыль. Кажуць: "Базыль авечкам воўну дае". Авец у Беларусі пачыналі стрыгчы ўвосень. Авечая воўна, як і лён, была асноўнай сыравінай для ткацтва.

Успамінаюць і святога першапакутніка Стэфана (Сцяпана). Па 15 жніўня вызначалі, якім будзе надвор`е напачатку восені: "Які Сцяпан, такі верасень". Святы Сцяпан вядомы як заступнік канёў, таму ў гэты дзень касілі атаву і нарыхтоўвалі сена. Да каня-кармільца сяляне заўсёды ставіліся з вялікай павагай, а ў гэты дзень асабліва: трэба было напаіць яго "праз срэбра", то бок паклаўны нешта срэбнае ў ваду. Звычайна гэта была дробная манетка, якую потым хавалі ў стайні. Такім чынам каня аберагалі ад сурокаў і хваробаў.

Каталікі 15 жніўня святкуюць Унебаўзяцце (Успенне) Божай Маці – Прачыстую. Існуе прымаўка: "Прыйшла Прачыста – стала поле чыста", гэта значыць, працы ў полі па ўборцы ўраджаю да гэтага часу ўжо набліжаліся да завяршэння. Таксама Божаю Маці называлі Зёльнай і ішлі ў гэты дзень у царкву асвячаць сабраную садавіну, збожжа, а таксама лекавыя травы і кветкі.

Sputnik, 15 жніўня 2019
 
Дата публикации:15.08.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:176
 
Ключевые слова:
Календарь Август Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме