https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Беларуская энцыклапедыя" рыхтуе выданне пра Уладзіміра Караткевіча


Аб гэтым паведаміла загадчыца рэдакцыі літаратуры, мастацтва і культуралогіі выдавецтва Вольга Давідовіч.
Выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" плануе завяршыць работу над энцыклапедыяй пра пісьменніка Уладзіміра Караткевіча да канца года, Да выхаду рыхтуецца аднатомнае багата ілюстраванае выданне, у якім будзе каля 500 старонак. Плануемы тыраж энцыклапедыі - 1 тыс. экзэмпляраў.

"Цяпер ідзе актыўны працэс падрыхтоўкі энцыклапедыі. Да работы над ёй мы прыцягнулі выкладчыкаў філфака БДУ, прафесараў, а таксама рэгіянальных аўтараў з Гродна і Гомеля - усе яны з задавальненнем адгукнуліся. А слоўнік мы склалі сваімі сіламі", - адзначыла Вольга Давідовіч.

Паводле яе слоў, гэта будзе класічная энцыклапедыя з персаналіямі. Таму пра асяроддзе аўтара можна будзе даведацца дэталёва: дзе нарадзіўся і вучыўся, кім быў і якім чынам быў звязаны з Уладзімірам Караткевічам.

"Акрамя таго, мы раскажам пра цікавыя творчыя факты, якія датычацца стварэння вялікіх твораў пісьменніка - раманаў, аповесцей і эсэ. У нас не стаіць задача ахапіць усю творчасць, а толькі самыя значныя моманты", - звярнула ўвагу загадчыца рэдакцыі. Над ілюстрацыйным матэрыялам працуе вядомы мастацтвазнавец Галія Фатыхава.

"Яна супрацоўнічае з нашымі беларускімі мастакамі, якія прадастаўляюць ёй свае работы, што выкарыстоўваюцца як ілюстрацыі да выданняў Караткевіча, а таксама звязаныя з асобай пісьменніка - гэта партрэты яго самога і сяброў", - дадала Вольга Давідовіч.

16 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:16.08.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:181
 
Ключевые слова:
Книгоиздание Беларуская энцыклапедыя
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме