Сёння адзначаецца Міжнародны дзень спартыўнага журналіста. Якія яшчэ падзеі адбыліся 2 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 2 ліпеня
У 1900 годзе адбыўся першы палёт дырыжабля мадэлі LZ-1 канструкцыі графа Фердынанда фон Цэпеліна.
У 1927 годзе ў Вільні адбыўся ўрачысты акт каранацыі іконы Маці Божай Вастрабрамскай.
Хто нарадзіўся 2 ліпеня
1922 год: Генрых Вагнер, беларускі кампазітар.
Таксама сёння нарадзіліся аўстрыйскі кампазітар Крыстаф Вілібальд Глюк і швейцарска-нямецкі пісьменнік і мастак Герман Гесэ.
2 ліпеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніка Зосімы, які лічыўся заступнікам пчаляроў.
У гэты час пасечнікі імкнуцца не турбаваць пчол, таму што зараз яны асабліва актыўна збіраюць пылок з раслін. Пра пчол існавала шмат прыкмет і забабонаў. Так, у садзе ставілі і некалькі пустых вулляў, каб ніхто не мог падлічыць, колькі насамрэч у гаспадара пчол. Па тым, на якое калоссе садзіцца пчала, судзілі пра ўраджай.
Калі пчолы збіраюцца каля сваіх вулляў – хутка будзе дождж. Злыя пчолы прадвяшчалі засуху.
Sputnik, 2 ліпеня 2019