Сёння адзначаецца Сусветны дзень народанасельніцтва Зямлі і Сусветны дзень шакаладу. Якія яшчэ падзеі адбыліся 11 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 11 ліпеня
У 1496 годзе горад Гродна атрымаў поўнае магдэбургскае права.
У 1918 годзе ў Маскве адкрыты Беларускі народны ўніверсітэт (існаваў да 12.8.1918).
Хто нарадзіўся 11 ліпеня
1911 год: Янка Чабор, беларускі паэт, публіцыст.
1932 год: Анатоль Анікейчык, беларускі скульптар, педагог, народны мастак Беларусі.
Таксама сёння нарадзіліся чэшскі гісторык, паэт Яраслаў Гол і літоўскі драматург, перакладчык і паэт Пятрас Вайчунас.
11 ліпеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Паўла, урача, а таксама вялебных Сергія і Германа, Валаамскіх цудатворцаў.
Да заканчэння Пятрова паста збіралі крапіву і рабілі з яе ручнікі: лічылася, што яны дапамагаюць ад болю ў спіне. Крапіву трэба было рваць і плясці голымі рукамі. Крапіва лічылася не толькі лекавым сродкам, але і абярэгам ад нячысцікаў.
Калі 11 непеня не куе зязюля, зіма будзе ранняя. Вады ў рацэ і калодзежы стала больш – да непагадзі.
Sputnik, 11 ліпеня 2019