Сёння адзначаецца Сусветны дзень рыбалоўства. Якія яшчэ падзеі адбыліся 27 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 27 чэрвеня
У 1697 годзе абранне Аўгуста II Моцнага вялікім князем літоўскім, рускім і жамойцкім.
У 1707 годзе расійскае войска ўзяло Быхаў у час Паўночнай вайны.
У 1944 годзе ў Мінску пачаўся Другі Усебеларускі кангрэс, скліканы Беларускай цэнтральнай радай.
У 1989 годзе ўстаноўчы з’езд Таварыства беларускай мовы прыняў зварот да ўсіх прыхільнікаў беларускага слова.
У 2007 годзе рада горада Гайнаўка (Падляшша) прыняла закон аб выкарыстанні беларускай мовы як дапаможнай у мясцовай адміністрацыі
У 2014 годзе ў Віцебску адбылося ўрачыстае адкрыццё Помніка Альгерду.
Хто нарадзіўся 27 чэрвеня
1909 год: Сяргей Знаёмы, беларускі пісьменнік.
1925 год: Лідзія Арабей, беларускі празаік, крытык, літаратуразнавец.
Таксама сёння нарадзіліся нямецкі канструктар зброі Пауль Маўзер і расійская эстрадная спявачка Алсу.
27 чэрвеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць прарока Елісея і святога Елісея Сумскага.
У гэты час дасявалі познюю грэчку, калі надвор`е было добрым і сухім. Калі ж дзень быў дажджлівы, такое надвор`е магло захоўвацца яшчэ тыдзень.
Дождж і непагадзь прыносіў паўночна-заходні вецер. Пра тое, што набліжаецца дождж, можна было казаць і заўважыўшы жаб далёка ад вады.
Sputnik, 27 чэрвеня 2019