Дваццаць першага чэрвеня, у дзень летняга сонцастаяння, ў Дзяржаўным музеі архітэктуры і народнага побыту блізу вёскі Азярцо Мінскага раёна пачаўся фэст «Купальскае кола».
Фестываль насычаны народнай музыкай, гуляннямі, абрадамі. Мададыя супрацоўнікі музея разам з удзельнікамі Студэнцкага этнаграфічнага таварыства зладзілі Купалле паводле народнага абраду Паазер’я.
Святкаванне будзе доўжыцца цягам гэтых выхадных.
Аўтар: Анатоль Кляшчук
Звязда, 22 чэрвеня 2019