https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 18 чэрвеня 2019 года


Гэты дзень з`яўляецца сто шэсцьдзесят дзявятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 196 дзён.
Якія падзеі адбыліся 18 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 18 чэрвеня

У 1586 годзе гораду Нясвіжу нададзены герб.
У 1989 годзе быў заснаваны Ліцэй БДУ.
У 1993 годзе Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны з Інданезіяй.

Хто нарадзіўся 18 чэрвеня

1889 год: Уладзімір Каліноўскі, беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст, гісторык.
1911 год: Аляксандр Шыдлоўскі, беларускі культурны дзеяч, кампазітар.
1950 год: Валянцін Акудовіч, беларускі філосаф, эсэіст, літаратурны крытык.

Таксама сёння нарадзіліся: рускі пісьменнік Іван Ганчароў і англійскі рок-музыкант, кампазітар, спявак Пол Макартні. 

18 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Дарафея.

На Дарафея людзі назіралі за ветрам. Калі ён дзме з паўночнага захаду, лета будзе вільготнае, з усхода – прадвяшчае паморкі, з поўначы – добрае надвор`е, а з поўдня – ураджайны год.

Дождж маглі прадказаць з раніцы – калі трава пахне мацней, чым звычайна, варта чакаць непагадзь.

Гаспадыні імкнуліся ў першай палове дня прапалоць грады: лічылася, што так пустазелле доўга не вырасце.

Sputnik, 18 чэрвеня 2019
 
Дата публикации:18.06.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:195
 
Ключевые слова:
Календарь Июнь Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме