https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі з`явіцца анлайн-платформа для размяшчэння інфармацыі аб высокіх цэнах на лякарствы


Аб гэтым заявіў міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік.
У Беларусі з`явіцца анлайн-платформа, дзе можна будзе размясціць інфармацыю аб высокіх цэнах на лякарствы

Міністр адзначыў, што ёсць некаторыя пытанні з цэнамі на імпартныя лекавыя прэпараты, якія вышэйшыя, чым у замежных краінах.

"Пакуль гэта ў планах, але мы будзем грунтоўна працаваць з прадстаўнікамі IT-сферы для распрацоўкі платформы, дзе ў анлайн-рэжыме кожны грамадзянін зможа размясціць інфармацыю аб тым, што ён недзе за мяжой купіў прэпарат у паўтара-два разы таннейшы, чым у нас", - сказаў Уладзімір Каранік.

Будзе працаваць зваротная сувязь: пасля аналізу зваротаў Міністэрства аховы здароўя будзе даваць адказы насельніцтву. У прыватнасці, растлумачаць, па якіх пазіцыях цэны прыведзены ў адпаведнасць, дадуць абгрунтаванне, чаму склалася такая сітуацыя.

З улікам гэтай інфармацыі будуць прымацца меры. Калі не будзе магчымасці знізіць цану для краіны ў сувязі з пазіцыяй вытворцы, айчынных вытворцаў будуць арыентаваць на засваенне вытворчасці аналагаў.

13 чэрвеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:13.06.2019
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:234
 
Ключевые слова:
Медицина Ценообразование Лекарство Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме