https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Больш як 7,6 тыс. га тарфянікаў адновяць у Беларусі ў 2019 годзе


У Беларусі ў 2019 годзе плануецца правесці экалагічную рэабілітацыю больш як 7,6 тыс. га тарфянікаў па праекце ПРААН-ГЭФ "Ветландс", паведаміў 13 чэрвеня на прэс-канферэнцыі намеснік начальніка ўпраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Кузьміч.
Тарфянікі размешчаны ў Вілейскім, Гарадоцкім, Шаркаўшчынскім, Мёрскім, Смаргонскім раёнах. Таксама на балоце Дакудаўскае ў Лідскім раёне апрабуюць новую методыку паскоранага абнаўлення экасістэм.

Раней такая работа праводзілася на тэрыторыі Магілёўскай вобласці. Па праекце, падтрыманым урадам Рэспублікі Карэя і Канвенцыяй ААН па барацьбе з апустыньваннем, адноўлена больш за 1 тыс. га дэградаваных і неэфектыўна асушаных балот.

Ключавым мерапрыемствам стала забалочванне асушаных тарфянікаў Наркаўшчына Чэрыкаўскага раёна (383 га) і Печанеж Касцюковіцкага раёна (670 га).

У маі бягучага года на тэрыторыі рэгіёна праходзіла маніторынгавая місія прадстаўнікоў сакратарыята Канвенцыі і Міністэрства харчавання, сельскай, лясной гаспадаркі і рыбалоўства Рэспублікі Карэя.

Эксперты высока ацанілі намаганні Беларусі па экалагічнай рэабілітацыі парушаных тарфянікаў. Вынікі праекта плануецца прадставіць восенню на канферэнцыі ААН па барацьбе з апустыньваннем, якая пройдзе ў Індыі, расказаў Андрэй Кузьміч.

Рэабілітацыя парушаных балот дапамагае стабілізацыі ўзроўню грунтавых вод, прадухіленню мінералізацыі торфу і высыхання глеб, скарачэнню выкідаў вуглякіслага газу ў атмасферу, зніжэнню рызыкі лясных пажараў, а таксама павелічэнню колькасці рэдкіх відаў флоры і фаўны.

13 чэрвеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:13.06.2019
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:239
 
Ключевые слова:
Болото Экология Охрана природы Торфяники ООН
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме