https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


БДТУ стаў аператарам цэнтра калектыўнага карыстання тэхнапарку "Сколкава"


Дагавор прадугледжвае выкарыстанне навукова-тэхнічнага абсталявання БДТУ для арганізацыі стартапаў студэнтамі, магістрантамі і навукоўцамі з краін СНД.
Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт падпісаў дагавор аб супрацоўніцтве з расійскім тэхнапаркам "Сколкава". 

Таксама, стаўшы аператарам цэнтра калектыўнага карыстання , універсітэт зможа аказваць паслугі рэзідэнтам Тэхнапарка і Фонду “Сколкава”: прадастаўляць сваё ўнікальнае абсталяванне для правядзення навуковых даследаванняў, прадэманстраваць наяўнасць ва ўніверсітэце высокакваліфікаваных навуковых супрацоўнікаў, устанавіць новыя перспектыўныя кантакты і рэалізаваць інвестыцыйныя праекты.

Звесткі аб паслугах, якія прадстаўляюцца БДТУ, будуць распаўсюджвацца сярод патэнцыйных заказчыкаў з прымяненнем інструментаў мэтавага  інфармавання, асабістых сустрэч, інтэрнэт-рэкламы, сродкаў масавай інфармацыі і іншых каналаў камунікацыі.

Заключэнне гэтага дагавора стала вынікам цеснага ўзаемадзеяння ўніверсітэта з тэхнапаркам і прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Тэхнапарк "Сколкава" прадастаўляе неабходны сэрвіс для інавацыйных кампаній, каб  тыя паспяхова развівалі свае тэхналагічныя актывы і карпаратыўную структуру. У цяперашні час ён налічвае 250 рэзідэнтаў.

Надзея Нікалаева
Звязда, 23 траўня 2019
 
Дата публикации:23.05.2019
Тематика:Образование, Беларусь
Просмотров:482
 
Ключевые слова:
Технопарк "Сколково" Образование в Беларуси БГТУ Сотрудничество Стартап Технологии Инвестиции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме