Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, герб Магілёўскага раёна ўяўляе сабой варажскі шчыт, перасечаны двума хвалістымі палосамі — серабрыстага і зялёнага колераў. У верхнім полі размешчаная фігура рыцара з мячом у паднятай руцэ, а ўнізе — тры кветкі лёну. Сцяг — блакітнага колеру, у яго цэнтры — герб раёна.
"Геральдычныя сімвалы Магілёўскага раёна засноўваюцца ў мэтах захавання і развіцця яго гістарычных традыцый", — гаворыцца ў паведамленні.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 18 красавіка 2019
Мінск, 18 красавіка 2019