У БДУ можна будзе атрымаць сертыфікат, які пацвярджае валоданне французскай мовай дзелавых зносін, турызму, гасцінічнай гаспадаркі, рэстараннага бізнесу і інш.
Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі 16 мая правядзе канцэрт, прымеркаваны да 200-гадовага юбілею Станіслава Манюшкі, паведамілі ў прэс-службе тэатра.
У Кастрычніцкае РУУС г. Мінска паступіла паведамленне ад відавочцы: па вуліцы Кіжаватава невядомы п`яны хлопец пашкодзіў дарожную тэхніку, якая знаходзілася на будаўнічай пляцоўцы каля жылога дома.
Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў I квартале 2019 года склалі 107,3 працэнта да ўзроўню аналагічнага перыяду 2018 года, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Жыхары ўсіх абласных цэнтраў і Мінска змогуць азнаёміцца з асноўнымі напрамкамі работы БТЧК у час Адзінага дня Чырвонага Крыжа 17 мая, паведамілі ў арганізацыі.
Экспазіцыя "Позірк з глыбіні стагоддзяў", прысвечаная навуковай дзейнасці выдатнага беларускага антраполага Ігара Чаквіна, адкрыецца ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі 16 мая, паведаміла навуковая супрацоўніца экспазіцыйнага аддзела музея Данута Грынь.
Спявачка ZENА, якая ў бягучым годзе прадстаўляе Беларусь на міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2019" выказала ўпэўненасць у тым, што яе нумар пакіне надзвычайныя эмоцыі ў гледачоў.
Ва ўрачыстай абстаноўцы Ала Бодак прамовіла тэкст прысягі, узяўшы на сябе абавязацельства добрасумленна і бесстаронна абараняць канстытуцыйны лад і вяршэнства Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.