https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 14 траўня 2019 года


Гэты дзень з`яўляецца сто трыццаць чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаўся 231 дзень.
Якія падзеі адбыліся 14 траўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 14 траўня

У 1659 годзе войска маскоўскіх ваяводаў Змеева і Лабанава-Растоўскага пачало аблогу Быхаўскага замка.
У 1918 годзе Рада БНР даручыла Р. Скірмунту фарміраванне новага ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі.
У 1995 годзе адбыўся рэферэндум у Беларусі па пытаннях надання рускай мове роўнага статуса з беларускай і ўстанаўлення новых Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба.
У 2015 годзе Рэспубліка Беларусь далучылася да Балонскага працэсу.

Хто нарадзіўся 14 траўня

1666 год: Казімір Аляксандр Пацей, дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
1869 год: Якаў  Кругер – беларускі жывапісец яўрэйскага паходжання.
1899 год: Тодар Куніцкі,  адзін з заснавальнікаў Беларускага студэнцкага саюза ва Універсітэце Стэфана Баторыя ў Вільні і Беларускага сялянскага саюза.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі кінарэжысёр Джордж Лукас і заснавальнік сацыяльнай сеткі "Фэйсбук" Марк Цукерберг.

14 траўня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць прарока Ерыміі, аднаго з чатырох ветхазапаведных прарокаў. У народзе яго называлі Ярома Засявацель.

Імя прарока асацыявалася ў людзей са словам "ярмо", з-за чаго яго лічылі заступнікам палявых работ і жывёл. Сяляне раніцай маліліся прароку, а потым выязджалі ў поле, каб прадоўжыць сяўбу.

Калі раніца была ясная, то лі лета будзе пагодлівае. Дождж у гэты дзень абяцаў халодную зіму.

Sputnik, 14 траўня 2019
 
Дата публикации:14.05.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:262
 
Ключевые слова:
Календарь Май Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме