https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нацыянальны гістарычны музей пакажа выгляд беларусаў X-XII стагоддзяў


Экспазіцыя "Позірк з глыбіні стагоддзяў", прысвечаная навуковай дзейнасці выдатнага беларускага антраполага Ігара Чаквіна, адкрыецца ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі 16 мая, паведаміла навуковая супрацоўніца экспазіцыйнага аддзела музея Данута Грынь.
На выстаўцы будуць прадстаўлены больш за 50 экспанатаў: бюсты, асабістыя рэчы Ігара Чаквіна, кнігі па этнаграфіі і гісторыі з калекцый Нацыянальнага гістарычнага музея, Інстытута гісторыі НАН, Гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Заслаўе" і Талачынскага гісторыка-краязнаўчага музея.

"Мы пакажам 11 бюстаў - рэканструкцый чэрапа беларусаў X-XII стагоддзяў, выкананых сумесна Ігарам Чаквіным і скульптарам Леанідам Яшэнкам, - адзначыла навуковы супрацоўнік музея. - Таксама будзе некалькі работ самога Леаніда Яшэнкі. Аддзел антрапалогіі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прадставіць асабістыя рэчы Ігара Чаквіна, напрыклад, графічныя замалёўкі. Акрамя таго, будуць прадэманстраваны прадметы з калекцыі нашага музея: скроневыя кольцы, каралі, гаршкі і іншае".

Данута Грынь падкрэсліла, што антрапалагічная рэканструкцыя выгляду на краніялагічнай аснове, або ўзнаўленне твару па чэрапе, ля вытокаў якой у Беларусі стаяў Ігар Чаквін, з`яўляецца адным з прыкладных метадаў антрапалогіі. Гэты метад дае магчымасць узнавіць выгляд чалавека па знешніх даных чэрапа - рэльефе, структуры і інш. Гэта робіць магчымым праводзіць параўнанне фізічнага тыпу людзей, якія жылі ў розныя эпохі.

"Праект "Погляд з глыбіні стагоддзяў" з`яўляецца адным з рэдкіх выставачных праектаў у нашай краіне, якія асвятляюць антрапалагічную тэматыку. Прадстаўленыя бюсты з`яўляюцца вынікам рэканструкцыі выгляду як мастацтва, навукі і рамяства. Углядаючыся ў твары мінулага, кожны з наведвальнікаў знойдзе сучаснае", - сказала навуковы супрацоўнік музея.

Ігар Чаквін (1954-2012) унёс неацэнны ўклад у развіццё беларускай антрапалогіі, этналогіі і гісторыі, правёўшы шматлікія даследаванні па этнічнай гісторыі беларусаў і іншых славянскіх народаў, праславіўся як аўтар антрапалагічных рэканструкцый фізічнага выгляду жыхароў Беларусі X-XVIII стагоддзяў.

Выстаўка будзе працаваць па 2 чэрвеня.

14 мая 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.05.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:290
 
Ключевые слова:
Музеи Беларуси Антропология Выставка Славянский мир Этнография
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме