https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міцкевіч расказаў пра кампетэнцыі УНС


Начальнік сакратарыята Усебеларускага народнага сходу Валерый Міцкевіч у праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць" расказаў пра кампетэнцыі УНС.
Паводле яго слоў, наданне УНС канстытуцыйнага статусу вышэйшага прадстаўнічага органа народаўладдзя - новая вяха ў развіцці.

"Гэта новы орган, які, вядома, будзе па-іншаму прымаць тыя ці іншыя рашэнні, - адзначыў Валерый Міцкевіч. - Нават калі ўзяць працэдуру назначэння суддзяў Канстытуцыйнага і Вярхоўнага судоў. Дарэчы, яны таксама ўваходзяць у склад сходу як дэлегаты. Гэта вельмі вопытныя, падрыхтаваныя людзі, якія прайшлі шматгадовую прафесійную і жыццёвую падрыхтоўку. Дык вось, на УНС будуць выбіраць суддзяў Канстытуцыйнага і Вярхоўнага судоў. Гэта працэдура, калі 1200 чалавек выбіраюць і трэба будзе кандыдату сябе прадставіць, нешта расказаць пра сябе. Напэўна будуць у зале людзі, якія ведаюць, як кандыдат працаваў у мінулыя гады на папярэдніх сваіх пасадах".

Цяпер гэта ўжо крыху іншая працэдура, удакладніў начальнік сакратарыята УНС. "Зразумела, гэта заўсёды быў складаны працэс. Але раней Прэзідэнт прымаў рашэнні, яму ўносілі на разгляд кандыдатуры. А цяпер будзе прымацца калектыўнае рашэнне. Працэдуру таксама ніхто не адмяняў. Яна будзе дастаткова складаная і скрупулёзная", - дапоўніў ён.

1 красавіка 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.04.2024
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:80
 
Ключевые слова:
Конституция Всебелорусское народное собрание
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме