https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


СМІ трэба больш канцэнтравацца на пашырэнні пазітыўнага парадку дня


Аб гэтым заявіў міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч на цырымоніі ўрачыстага адкрыцця XXIII Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "СМІ ў Беларусі".
"Сумленна прадстаўляючы грамадству жыццё ва ўсёй яго разнастайнасці і не хаваючы праблем, СМІ ўсё ж трэба больш канцэнтравацца на пашырэнні пазітыўнага парадку дня. Не разбураць, але ствараць", - сказаў Аляксандр Карлюкевіч.

Міністр акцэнтаваў асаблівую ўвагу на распаўсюджванні фэйкавай інфармацыі: "Цэлыя дзяржавы на розных кантынентах сёння не проста выказваюць заклапочанасць засіллем фэйк-ньюзаў, нянавісці і жорсткасці ў медыяпрасторы, а на заканадаўчым узроўні спрабуюць змагацца з гэтым глабальным злом. Разумеючы яго прыроду, мы разумеем і тое, што аднымі забаронамі праўду не абараніць, а нянавісць не спыніць. Менавіта ў гэтай сітуацыі як ніколі важна роля прафесійных, аўтарытэтных СМІ. Вы можаце эфектыўна процістаяць гэтай агульнай для розных краін і народаў праблеме".

Паводле слоў Аляксандра Карлюкевіча, усё, што для гэтага патрабуецца, - свята захоўваць прынцыпы журналістыкі і вышэй за ўсё цаніць давер аўдыторыі - свайго галоўнага рэдактара.

"Людзі, паверце, хочуць давяраць вам, а не сумніўным рэсурсам ці то жоўтых, ці то чорных адценняў", - дадаў ён.

У выстаўцы, якая праводзіцца з 2 па 4 мая, удзельнічаюць больш за 50 экспанентаў. Шырока прадстаўлены друкаваныя і электронныя СМІ, а таксама сеткавыя выданні, якія пачалі рэгістравацца ў нашай краіне згодна з новаўвядзеннем у заканадаўства з 1 снежня 2018 года.

Наведвальнікам форуму прапанавана насычаная праграма мерапрыемстваў, якая складаецца з прэзентацый інфармацыйнах і інтэрнэт-праектаў, аўтограф-сесій, майстар-класаў. Кіраўнікі сродкаў масавай інфармацыі і журналісты, прадстаўнікі экспертнай супольнасці абмяркуюць значныя пытанні функцыянавання медыясферы, ролі СМІ ў развіцці грамадства і дзяржавы ў рамках дзелавой праграмы.

Шэраг мерапрыемстваў будзе прысвечаны рэгіянальным сродкам масавай інфармацыі, якія раскажуць аб удзеле ў сацыяльна-эканамічным развіцці сваіх рэгіёнаў. Адбудзецца прэзентацыя спартыўных выданняў.

На сваіх стэндах беларускія СМІ прадставяць праекты ў рамках рэспубліканскай акцыі "Беларусь памятае". Вялікае месца ў праграме выстаўкі адведзена праектам БЕЛТА, прэс-службаў і камунікацыйных агенцтваў. У прыватнасці, Беларускае тэлеграфнае агенцтва прадстаўляе но форуме ўнікальныя кадры фотаархіва 1941-1944 гадоў, знаёміць з партызанскімі часопісамі.

Стэнд БЕЛТА таксама прэзентуе традыцыі суверэннай Беларусі, стане пляцоўкай для сустрэчы са спартсменамі і ўстанаўлення новага рэкорду.

Цэнтральныя тэмы выстаўкі - 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, ІІ Еўрапейскія гульні, сучасныя інтэрнэт-тэхналогіі, адраджэнне малой радзімы. Сярод асаблівасцей цяперашняга форуму - правядзенне 3 мая першага тэматычнага Дня піяру, а таксама шырокая прэзентацыя сеткавых СМІ, сярод якіх інтэрнэт-выданне Мediana.by, заснаванае сумесна з факультэтам журналістыкі БДУ, Міністэрствам інфармацыі і Грамадскім прэс-цэнтрам Дома прэсы.

Традыцыйна ў рамках выстаўкі 3 мая на пляцоўцы "Дыпсэрвіс Хол" будуць уручаны ўзнагароды пераможцам у 23 намінацыях Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ "Залатая літара" - у гэтым годзе на ўдзел у ім паступіла больш за 330 заявак.

А 4 мая на "СМІ ў Беларусі" дзіцячы дзень. Выстаўка будзе прадстаўлена вачамі самых юных яе ўдзельнікаў. Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "СМІ ў Беларусі" праводзіцца штогод з 1997 года Міністэрствам інфармацыі пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў, Мінскага гарвыканкама, Нацыянальнага выставачнага цэнтра "БелЭкспа", іншых органаў дзяржкіравання, вядучых СМІ, грамадскіх арганізацый.

БЕЛТА, 2 траўня 2019
 
Дата публикации:02.05.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:418
 
Ключевые слова:
СМИ Выставка Мінск "СМІ ў Беларусі"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме