https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Фестываль лялечных тэатраў адкрываецца ў Віцебску


Абласны фестываль бібліятэчных тэатраў кнігі і лялечных тэатраў "Чароўная рампа" пройдзе ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя У.І.Леніна, паведамілі ва ўстанове.
У фестывалі прымуць удзел восем калектываў з Бешанковіцкага і Полацкага раёнаў, Лепеля, Сянно, Оршы, Віцебска і Талачына - усяго больш за 50 чалавек. Удзельнікі пакажуць спектаклі як паводле матываў народных казак, так і паводле аўтарскіх твораў Сяргея Міхалкова, Алесі Емяльянавай, Генадзя Аўласенкі і Раісы Баравіковай. "У акцёрскім складзе не толькі работнікі бібліятэк Віцебскай вобласці, але і дзеці. Адзін з калектываў мае званне народнага, - сказалі ў бібліятэцы. - Мэта фестывалю - садзейнічаць пашырэнню чытацкай аўдыторыі, папулярызаваць кнігу сярод людзей розных узростаў".

У бібліятэцы таксама адкрыюць выставу творчых работ навучэнцаў гарадскога цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, выкладчыкі Віцебскага каледжа культуры і мастацтваў правядуць майстар-класы па грыме і сцэнічнай мове. Для наведвальнікаў прадставяць калекцыю інтэр`ернай лялькі.

Па выніках конкурсу журы ўручыць дыпломы і прызы, вызначыць уладальніка Гран-пры і пераможцаў у некалькіх намінацыях.

24 красавіка 2019, Віцебск
Андрэй Шчарбіцкі - БЕЛТА
 
Дата публикации:24.04.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:399
 
Ключевые слова:
Віцебск Кукольный театр Фэст культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме