https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нацбібліятэка падрыхтавала віртуальны праект пра Станіслава Манюшку


Новы віртуальны праект "Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны" прэзентуюць 24 красавіка ў галерэі "Лабірынт", паведамілі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
Віртуальны праект пра жыццё і творчасць Станіслава Манюшкі, прымеркаваны да 200-годдзя з дня яго нараджэння, будзе прадстаўлены ў час творчага вечара "Музыкай святой тут поўніцца душа".

"Упершыню ў рамках аднаго інфармацыйнага рэсурсу можна будзе азнаёміцца з творчай спадчынай Манюшкі і даведацца пра пастаноўкі на беларускай сцэне. Карыстальнікі змогуць убачыць пераведзеныя ў лічбавы фармат выданні нотных дакументаў другой паловы XIX - пачатку XX стагоддзяў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, а таксама пачуць фрагменты аўдыязапісаў твораў вядомага кампазітара ў выкананні сучасных музыкантаў", - расказалі ў бібліятэцы.

Праект рэалізуецца ў рамках рэспубліканскага плана мерапрыемстваў па святкаванні 200-годдзя з дня нараджэння нашага знакамітага земляка Станіслава Манюшкі, яго юбілей уключаны ў Спіс памятных дат ЮНЕСКА на 2019 год.

23 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.04.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:247
 
Ключевые слова:
Станіслаў Манюшка Беларусы ў свеце Музыка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме