https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У віцебскай бальніцы памёр салдат тэрміновай службы, траўмаваны аўтамабілем у 103-й асобнай паветрана-дэсантнай брыгадзе


Радавы Віктар Калачынскі памёр 23 красавіка ў віцебскай бальніцы хуткай дапамогі ад цяжкіх траўмаў, якія ён атрымаў напярэдадні ў выніку наезду аўтамабіля ў 103-й асобнай паветрана-дэсантнай брыгадзе, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
"Камісія Міністэрства абароны працягвае праверку па факце грубага парушэння правілаў эксплуатацыі аўтамабільнай тэхнікі ў 103-й асобнай паветрана-дэсантнай брыгадзе, у выніку якога адбыўся наезд аўтамабіля на ваеннаслужачага", — гаворыцца ў паведамленні.

У Мінабароны выказалі спачуванне родным і блізкім загінулага і запэўнілі, што ім будзе аказаная ўся неабходная дапамога.

У Следчым камітэце паведамілі, што зараз высвятляюць абставіны траўмавання і смерці радавога Калачынскага.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 23 красавіка 2019
 
Дата публикации:23.04.2019
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:160
 
Ключевые слова:
Вооружённые силы Происшествия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме