https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць у 2020 годзе


Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў 19 красавіка ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.
Прэзідэнт адзначыў, што палітычна актыўную частку грамадства хвалюе пытанне будучых выбарчых кампаній: "Не ведаю, чаму раптам гэта стала нейкай тэмай для спрэчак. У нас ёсць закон, Канстытуцыя. Вы цудоўна разумееце, што я не буду тут круціць-вярцець і шукаць нейкую выгаду для захавання ўлады. Некаторыя так званыя палітыкі прапануюць правесці выбары Прэзідэнта ў гэтым годзе, спасылаюцца на стабільную эканамічную сітуацыю, больш-менш спрыяльныя ўмовы".

"Зноў паўтару: не будзем падстройвацца пад якія-небудзь выгадныя фактары, арыентавацца на нейкі зручны момант. Прэзідэнцкія выбары павінны адбыцца ў 2020 годзе. У 2020 годзе яны і пройдуць, што б ні здарылася ў нашай краіне. Мы не будзем гуляць з народам, ладзіць палітычныя гульні пад нейкую адну фігуру. Прэзідэнцкія выбары пройдуць у строгай адпаведнасці з законам ва ўстаноўленыя Канстытуцыяй тэрміны", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

19 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.04.2019
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:336
 
Ключевые слова:
Выборы Послание Президента Конституция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме