https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі пакуль не плануюць пераходзіць на страхавую сістэму аховы здароўя


Аб гэтым праінфармавалі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя, адказваючы на пытанні, што паступілі да "Вялікай размовы з Прэзідэнтам".
Адно з пытанняў датычылася магчымасці пераводу працаздольнага насельніцтва Беларусі цалкам на платную (страхавую) сістэму аховы здароўя.

"Дзяржаўная (бюджэтная) сістэма аховы здароўя прызнана эфектыўнай. Пытанне аб пераводзе сістэмы аховы здароўя на іншую цяпер не разглядаецца", - адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя.

На нядаўняй прэс-канферэнцыі прадстаўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў Беларусі Батыр Бердыклычаў адзначыў, што ў Беларусі традыцыйна даступнасць да медпаслуг вельмі высокая. Кожны чалавек можа атрымаць кваліфікаваную медыцынскую дапамогу бясплатна. Больш таго, у якасці станоўчага моманту СААЗ ацэньвае пераход да сістэмы ўрача агульнай практыкі, што пашырае спектр паслуг, якія можна атрымліваць пры першым звароце.

Як паведамлялася, напярэдадні "Вялікай размовы з Прэзідэнтам" БЕЛТА правяла акцыю "Ваша пытанне Прэзідэнту", у час якой паступіла каля 2 тыс. зваротаў.

5 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:05.04.2019
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:186
 
Ключевые слова:
Здравоохранение Большой разговор с Президентом Страхование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме