https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Жаночы полк" МУС Беларусі ўпершыню возьме ўдзел у парадзе 3 ліпеня


150 самых прыгожых і падрыхтаваных супрацоўніц беларускай міліцыі будуць маршыраваць на ваенным парадзе ў Мінску на Дзень Незалежнасці.
Жаночы шыхтавы разлік беларускай міліцыі прыме ўдзел у ваенным парадзе 3 ліпеня ў Мінску на Дзень Незалежнасці, паведаміў намеснік міністра, камандуючы ўнутранымі войскамі МУС генерал-маёр Юрый Караеў.

Унутраныя войскі ўжо прыступілі да падрыхтоўкі да ваеннага параду ў гонар Дня Незалежнасці і 75-годдзя вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У мінулым годзе ў парадзе прыняў удзел "жаночы полк" Міністэрства абароны краіны.

"(...) Мне як камандуючаму даручана падрыхтаваць дадатковыя парадныя разлікі. Гэта шыхтавы разлік атрада міліцыі асаблівага прызначэння і ўпершыню ў гісторыі Міністэрства ўнутраных спраў жаночы шыхтавы разлік. Колькасьць гэтага разліку - 150 чалавек", - паведаміў у інтэрв`ю часопісу "Спецназ" Юрый Караеў.

Паводле яго слоў, беларуская міліцыя пакажа, якія дзяўчыны служаць у АУС і ва ўнутраных войсках МУС.

"Як яны, калі трэба, пройдуць шыхтавым крокам, пакажуць нашу зладжанасць, моц і прыгажосць ўсяму свету. Я ўпэўнены, што яны годна прадставяць ведамства на гэтым знакавым аглядзе", - сказаў Караеў.

Sputnik, 8 красавіка 2019
 
Дата публикации:08.04.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:279
 
Ключевые слова:
75-летие освобождения Беларуси МВД Военный парад
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме