https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Памёр першы міністр аховы здароўя Беларусі Васіль Казакоў


9 верасня на 84-м годзе жыцця памёр першы міністр аховы здароўя Беларусі Васіль Казакоў, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Развітанне з ім адбудзецца 11 верасня ў Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі (вул. Петруся Броўкі, 3).

Жалобная цырымонія пачнецца ў 13.00. Затым пройдзе пахаванне на сталічных Усходніх (Маскоўскіх) могілках.

Васіль Сцяпанавіч Казакоў нарадзіўся ў 1935 годзе ў вёсцы Усушак Чавускага раёна Магілёўскай вобласці. У 1959 годзе скончыў Мінскі медінстытут. У 1959—1960 гадах працаваў урачом-тэрапеўтам, у 1960—1965 гадах — намеснікам галоўнага ўрача Хоцімскай раённай бальніцы Магілёўскай вобласці, у 1965—1972 гадах — галоўным урачом Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці.

У 1972—1978 гадах займаў пасаду намесніка загадчыка аддзела аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкама. У 1987—1990 гадах быў намеснікам міністра аховы здароўя БССР. У 1990—1994 гадах узначальваў Міністэрства аховы здароўя Беларусі. Пры Казакове быў распрацаваны і прыняты закон "Аб ахове здароўя". Пасля сыходу з пасады міністра працаваў галоўным урачом санаторыя-прафілакторыя "Свiтанак".

Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь. Аўтар шэрагу прац пра захворванні шчытападобнай залозы ў дзяцей у выніку аварыі на ЧАЭС. Пад рэдакцыяй Казакова выдадзены "Даведнік урача агульнай практыкі" ў двух тамах.

Алена Спасюк, БелаПАН
Мінск, 11 верасня 2018
 
Дата публикации:11.09.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:329
 
Ключевые слова:
Здравоохранение Некролог Василий Казаков
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме