https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Урад збірае прапановы аб замене пластыкавых бутэлек шклянымі


Адпаведнае рашэнне зацверджанае распараджэннем прэм`ер-міністра ад 5 лютага № 33р, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
У Беларусі створаная міжведамасная рабочая група для падрыхтоўкі прапаноў аб паэтапным замяшчэнні поліэтыленавай (ПЭТ) тары для разліву пітной вады і напояў шкляной тарай. 

У групу ўвайшлі намеснікі прэм`ер-міністра Уладзімір Кухараў і Міхаіл Русы, дырэктар дзяржаўнай установы "Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў" Наталля Грынцэвіч, міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў, міністр эканомікі Дзмітрый Крутой.

Прапановы, а таксама праект комплексу мер па нарматыўна-прававым і арганізацыйна-тэхнічным суправаджэнні паэтапнага замяшчэння поліэтыленавай тары для разліву пітной вады і напояў шкляной тарай павінны быць унесеныя ва ўрад да 15 лютага.

Аляксандр Лукашэнка за апошнія месяцы некалькі разоў заяўляў пра неабходнасць паступовай адмовы ад выкарыстання пластыкавай тары, якая наносіць шкоду навакольнаму асяроддзю. Кіраўнік дзяржавы прапанаваў пачаць гэтую працу з бутэлек для вады. "Нам трэба сыходзіць ад поліэтылену, для пачатку хаця б для разліву вады. У нас дастаткова вытворчасцяў шклянога посуду. І не трэба труціць людзей. Упэўнены, што ў вялікіх і малых начальнікаў ужо вадзіца ў шкле. У свеце пайшла тэндэнцыя пазбаўляцца ад поліэтылену і больш арыентавацца на экалагічна чыстую тару. Гэтая задача для вас", — сказаў ён 20 снежня мінулага года на сустрэчы з кіраўнікамі Мінска.

Размаўляючы з навукоўцамі пасля цырымоніі ўручэння дыпломаў дактароў навук і прафесарскіх атэстатаў 25 студзеня Лукашэнка заявіў аб неабходнасці наладзіць эфектыўную сістэму перапрацоўкі адходаў і выпрацоўкі другаснай сыравіны. Звярнуўшы ўвагу на тое, што ў краіне большасць напояў прадаецца ў пластыкавай тары, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: "Ужо прасунутыя краіны, якія перажываюць за сваіх грамадзян, адмаўляюцца ад пластыка. Я нядаўна даручыў прыбраць пластыкавыя бутэлькі і тару на першым этапе і замяніць шклом".

"Тым больш, што ў нас развітая гэтая сфера прамысловасці. Гэта неадкладна трэба рэалізоўваць", — дадаў ён.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 6 лютага 2019
 
Дата публикации:06.02.2019
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:327
 
Ключевые слова:
Стеклотара Пластик Утилизация Вторсырьё ПЭТ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме