Экспазіцыя "Беларускі буквар: чатыры стагоддзі гісторыі" расказвае, якімі былі дапаможнікі для пачатковага навучання грамаце ў розныя эпохі пачынаючы з XVI стагоддзя да сённяшняга дня.
На ёй таксама прадстаўлены нашчадкі "Буквара": буквары Спірыдона Собаля, Цёткі, Якуба Коласа, Каруся Каганца, Сцяпана Некрашэвіча, заходнебеларускія і сучасныя буквары, інш.
"Гэта выстаўка - сапраўдны кніжны форум. Мы тут прадстаўляем самыя важныя кніжныя помнікі, а таксама выданні мінулага года. Для нас яшчэ важна было адзначыць 50-годдзе сучаснага буквара Анатоля Клышкі, па якім вучацца беларускія школьнікі. Нацыянальная бібліятэка арганізавала выстаўку, дзе паказала ўсе чатыры стагоддзі букварыстыкі. Мы пастараліся сабраць у адным месцы аўтараў сучасных буквароў, педагогаў і школьнікаў", - адзначыў намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша.
У час прэзентацыі экспазіцыі "Беларускі буквар: чатыры стагоддзі гісторыі" факсімільнае выданне першага "Буквара" ўручылі аўтарам сучасных буквароў Вользе Цірынавай і Анатолю Клышку, факультэту пачатковай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, сталічнай гімназіі нумар 4 і лепшым педагогам Беларусі вышэйшай катэгорыі: намесніку дырэктара - настаўніку пачатковых класаў сярэдняй школы нумар 16 Мінска Юліі Бяловай, настаўніку сярэдняй школы нумар 11 Мазыра Алене Пікуза, дырэктару сярэдняй школы нумар 198 Мінска Аксане Цымбаленка і іншым.
"Настаўнікаў-метадыстаў у нашай краіне няшмат, але гэта людзі, здольныя тварыць і весці за сабой іншых педагогаў. У такім ключы мы яшчэ не сустракаліся і гэта сапраўды цікавы фармат. У Год малой радзімы аднаўленне першай у свеце кнігі стала сапраўды сімвалічнай падзеяй.
"Буквар" - адзіны такі помнік беларускай асветнай думкі. Я ўпэўнены, што ў беларускай букварыстыкі вялікая будучыня. Традыцыі нашых продкаў будуць жыць і прадаўжацца ў новых выданнях буквара, у практыцы навучальных устаноў і свядомасці сучасных вучняў", - сказаў Аляксандр Суша.
Міжнародны навуковы і выдавецкі праект па факсімільным выданні першага "Буквара" быў рэалізаваны ў 2015-2018 гадах. У выніку работы ў Лондане быў знойдзены, пераведзены ў лічбавы фармат і падрабязна апісаны адзіны ў свеце поўны экзэмпляр старажытнага "Буквара".
Факсімільнае выданне выйшла ў свет дзякуючы зладжанай рабоце супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Бібліятэкі Мідл Тэмпл у Лондане, пасольства Беларусі ў Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, Белінвестбанка.
XXVI Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш праходзіць пад слоганам "Больш чым кнігі" з 6 па 10 лютага ў адміністрацыйным комплексе па праспекце Пераможцаў, 14. На пляцоўцы каля 3 тыс. кв. м прадстаўлена больш за 400 экспанентаў ад 35 краін.
Чакаецца, што выстаўку наведаюць амаль 60 тыс. чалавек. Арганізатарамі выступаюць Міністэрства інфармацыі, Мінскі гарвыканкам, Саюз пісьменнікаў Беларусі, суарганізатары - міністэрствы замежных спраў, адукацыі, культуры, ААТ "Белкніга", ПК ТАА "Макбел".
6 лютага 2019, Мінск
БЕЛТА