Сёлета ўдзел у культурна-асветніцкім форуме бяруць 439 экспанентаў з 35 краін свету, у праграме выстаўкі — больш як 400 кніжных прэзентацый, творчых сустрэч, аўтограф-сесій, семінараў, круглых сталоў і дыскусій, а цэнтральным экспанентам выступае Расія. І хто б са скептыкаў што ні казаў пра падзенне цікавасці да кнігі, але рэальнасць дэманструе адваротны працэс: гасцей і ўдзельнікаў выстаўкі ў першы ж дзень было так многа, што нават вялізная плошча павільёна «БелЭкспа» ледзьве ўмяшчала ўсіх ахвотных ацаніць кніжныя навінкі і сустрэцца з цікавымі аўтарамі.
Прывітанне кіраўніка нашай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі ўдзельнікам выстаўкі і міжнароднага сімпозіума літаратараў «Пісьменнік і час» агучыў на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця форуму намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзімір Жаўняк.
«На працягу многіх гадоў гэты форум з`яўляецца значнай культурнай падзеяй у жыцці Беларусі, збірае разам публіцыстаў, пісьменнікаў і выдаўцоў усяго свету, умацоўвае прафесійныя і дзелавыя сувязі паміж імі. Кнігавыдавецтва па-ранейшаму застаецца візітоўкай нашай краіны, звязвае яе багатае гістарычнае мінулае і памкненне сучаснікаў да захавання і ўзбагачэння культурнай спадчыны папярэдніх пакаленняў», — гаворыцца ў прывітанні.
Прэзідэнт Беларусі таксама выказаў перакананне, што мерапрыемства будзе садзейнічаць папулярызацыі кнігі як асновы адукацыі і духоўнага развіцця, пошуку новых ідэй і ўзаемавыгадных кантактаў у гуманітарнай сферы.
Міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч падзякаваў усім, хто ставіцца да кнігі, паводле Максіма Горкага, «як да жывога факта», і пажадаў кожнаму наведвальніку добрага чытання, добрага настрою — і абавязкова знайсці тую самую, «сваю» кнігу.

Са свайго боку, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец (гэта творчая суполка нароўні з Міністэрствам інфармацыі і Мінгарвыканкамам з`яўляецца адным з арганізатараў мінскай выстаўкі) падкрэсліў, што ў няпростай сітуацыі, якая склалася ў сучасным свеце, пісьменнікі з розных краін абавязаныя ўзаемадзейнічаць і «рабіць усё магчымае, каб на змену дыктату сілы прыйшоў дыктат слова».
Спецыяльны прадстаўнік Прэзідэнта Расіі па міжнародным культурным супрацоўніцтве Міхаіл Швыдкой расказаў, што на расійскім нацыянальным стэндзе плошчай у 200 квадратных метраў сёлета прадстаўлена больш чым 500 кніг вядучых выдавецтваў, а ў праграме расійскай дэлегацыі — мноства прэзентацый, круглыя сталы з удзелам беларускіх і расійскіх пісьменнікаў, сустрэчы з папулярнымі літаратарамі.
«2019 год на прасторы СНД абвешчаны Годам кнігі, і вельмі важна, што менавіта Беларусь адкрывае гэты год, які будзе насычаны падзеямі, прысвечанымі выдавецкай справе, літаратуры нашых краін, а таксама прыемна, што мы запрошаныя быць партнёрамі на гэтым вялікім свяце кнігі», — адзначыў Міхаіл Швыдкой.
А намеснік кіраўніка Федэральнага агенцтва па друку і масавых камунікацыях РФ Уладзімір Грыгор`еў дадаў, што Беларусь ужо можа лічыць сябе запрошанай на расійскія кніжныя святы — фестываль «Красная плошча», які пройдзе ў чэрвені, і Маскоўскую міжнародную кніжную выстаўку-кірмаш, што збярэ ўдзельнікаў у верасні на ВДНГ, і, дарэчы, прыме Беларусь у якасці цэнтральнага экспанента.

Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, знаёмячыся з выстаўкай, адзначыў вялікую колькасць замежных удзельнікаў і шырокі жанравы асартымент кніжных навінак, якія прадстаўлены на выдавецкіх стэндах.
Цікавых падзей на выстаўцы так шмат, што хочацца разарвацца, каб убачыць усё. Так, на цэнтральным нацыянальным стэндзе прадстаўлены аўтарскі праект калекцыянера Уладзіміра Ліхадзедава «У пошуках страчанага»: калекцыя старых паштовак, кніг і фатаграфій, а таксама друкарскія і пісьмовыя прылады канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя, экспазіцыя, прысвечаная ўраджэнцам Беларусі Адаму Міцкевічу і Яну Булгаку; рэканструяваны па старажытных чарцяжах друкарскі станок XVІ стагоддзя і створаная з яго дапамогай копія Бібліі Францыска Скарыны... Частку экспанатаў з вялікай калекцыі, якая збіралася цягам больш чым 40 гадоў, Уладзімір Ліхадзедаў, дарэчы, якраз на выстаўцы перадаў у падарунак Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі — у тым ліку існуючыя ў адзіным асобніку падшыўкі «Гродненских губернских ведомостей» (1841 год), а таксама ўнікальныя рукапісныя дакументы XVІІ—XVІІІ стагоддзяў з калекцыі Тышкевічаў, якія не інакш як цудам удалося адшукаць і вярнуць на радзіму. У набыцці калекцыі Ліхадзедава, дарэчы, зацікаўлена Бібліятэка Кангрэса ЗША і іншыя замежныя ўстановы, але беларусам пашанцавала больш — дзякуючы супрацоўніцтву прыватніка і дзяржавы частка каштоўных дакументаў трапіць у «рэдкі фонд» Нацыянальнай бібліятэкі і будуць выдавацца на рукі толькі спецыялістам, але ў лічбавым выглядзе, паводле слоў дырэктара бібліятэкі Рамана Матульскага, іх змогуць убачыць усе карыстальнікі.
А пакуль што іх можна знайсці на выстаўцы — таксама, як прадстаўлены дзякуючы «Белгазпрамбанку» арыгінал (!) «Малой падарожнай кніжкі» Францыска Скарыны 1522 года выдання і прысвечаны кнізе інтэрактыўны стэнд на рускай і англійскай мовах, экспазіцыю «Беларускі Буквар: чатыры стагоддзі гісторыі» і побач — сучасны праект — перасоўную выстаўку мастацкіх кніг пісьменнікаў дзяржаў — удзельніц СНД «Чытаем разам — спазнаём адзін аднаго»... У апошняй прадстаўленыя 56 кніг з дзевяці краін (Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Малдовы, Таджыкістана і Туркменістана), якія выйшлі на рускай і нацыянальных мовах за апошнюю чвэрць стагоддзя і сталі знакавымі ў сваіх краінах.
«Мы прасілі прадставіць па пяць кніг ад кожнай краіны, але ў выніку іх аказалася значна больш, у агульны лік увайшлі і некалькі твораў аўтараў, якія пісалі ў ранейшы час, але іх кнігі актыўна выдаюцца ў дзяржавах СНД і сёння дзякуючы актуальнасці, асаблівай папулярнасці», — тлумачыць першы намеснік старшыні Выканкама — выканаўчага сакратара СНД Віктар Гумінскі.
У Мінску гэта выстаўка, зладжаная сіламі Савета па культурным супрацоўніцтве краін СНД, Выканкама Садружнасці і Прэзідэнцкай бібліятэкі Беларусі, дэманструецца ўпершыню, а надалей будзе прадстаўленая ў вядучых нацыянальных бібліятэках краін Садружнасці.
...Увесь дзень у галоўным павільёне «БелЭкспа» гучалі спевы, вершы і проза на розных мовах. Маленькія наведвальнікі танцавалі пад выступленні беларускіх прадстаўнікоў дзіцячага «Еўрабачання», удзельнічалі ў інтэрактыўных гульнях і віктарынах, захоплена гарталі маляўнічыя кніжкі з карцінкамі, а дарослыя, прызнаючыся, што вочы разбягаюцца, тым не менш знаходзілі сабе літаратуру па душы і пакідалі павільён, як галоўны скарб несучы Яе Вялікасць Кнігу...
Акрамя таго, 6 лютага прыняла вялікую колькасць пакупнікоў урачыста адкрытая ў межах ММКВК сталічная кнігарня «Дружба» — на яе паліцах прадстаўлены кнігі розных краін свету, а асалоду чытання тут можна сумясціць з кубачкам кавы ці дэсертам. Ужо адбыліся шматлікія кніжныя прэзентацыі і сустрэчы з аўтарамі, у тым ліку на стэндзе Выдавецкага дома «Звязда», прайшлі некаторыя культурна-асветніцкія праграмы ў бібліятэках і кінапаказы паводле вядомых кніг.
Пакаштавалі «кніжных прысмакаў», прыгатаваных паводле апісанняў у літаратурных бестселерах, госці адмысловага гастратыдня, які працягнецца ў многіх кавярнях і рэстаранах Мінска да 10 лютага. Але наперадзе яшчэ шмат цікавага, таму, калі вы любіце чытаць, — не праходзьце міма Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу!

Запрашаем наведаць мерапрыемствы Выдавецкага дом «Звязда» на кніжнай выставе! Будзе цікава!