https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аб правапарадку, аптымізацыі МУС і "Дынама" - Лукашэнка прыняў з дакладам Шуневіча


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў 28 лютага з дакладам міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча.
У першую чаргу кіраўнік дзяржавы папрасіў коратка далажыць аб выніках работы органаў унутраных спраў у мінулым годзе. "Літаральна ў трох словах аб вашай службова-аператыўнай дзейнасці. У бліжэйшы час мы сур`ёзна прааналізуем работу праваахоўных органаў у цэлым, сілавога блока. Асаблівасць будзе ў тым, што мне не столькі справаздача патрэбна будзе любога сілавога ведамства, колькі ўказанне на тыя праблемы, якія сёння існуюць. У дадзеным выпадку ў сферы дзейнасці нашай міліцыі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.



Асобна Прэзідэнт пацікавіўся статыстыкай па ўчыненні цяжкіх злачынстваў і іх раскрывальнасцю, расследаваннем крымінальных спраў, якія знаходзяцца ў яго на кантролі. "Яшчэ ў развіццё гэтай праблемы скажыце, што больш за ўсё насцярожвае ў нашым грамадстве. Гэта вельмі важна", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама закрануў кадравае забеспячэнне Міністэрства ўнутраных спраў. Ён спытаў, ці ёсць у ведамства праблемы ў гэтым пытанні і ці трэба прымаць тут якія-небудзь рашэнні. "Я бачу па пісьмовым дакладзе, што ў вас прыкладна 10 працэнтаў некамплект па нейкіх падраздзяленнях. Можа, і асабліва не напружвацца наконт гэтага, а недзе ўзяць і падскараціцца", - прапанаваў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі прапануецца ўзмацніць адказнасць для тых, хто садзіцца п`яным за руль. "Гэта ўзмацненне адказнасці, можа, і не запатрабуе такой колькасці нашых супрацоўнікаў (ДАІ.). Я ў якасці прыкладу гавару. Хоць, напэўна, мы і так ужо добра падчысціліся, цяжка будзе скараціць, але магчыма. Нічога немагчымага няма, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Гэтыя пытанні, можа, не столькі для сённяшняга аналізу і абмеркавання, колькі яны будуць стаяць на падагульняючай нарадзе".

Кіраўнік дзяржавы папярэдзіў, што на нарадзе, якая набліжаецца, міліцыя будзе ў цэнтры ўвагі, таму што гэта асноўнае і самае вялікае падраздзяленне ў сістэмы праваахоўных органаў. "І многія пытанні ў сферы ўнутранай і нават знешняй бяспекі датычацца нашай міліцыі", - дадаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка таксама пацікавіўся дзейнасцю БФСТ "Дынама" і хакейнага клуба "Дынама-Мінск". "Трэба абмеркаваць і гэтыя пытанні", - адзначыў ён.

Як далажыў Ігар Шуневіч, у цэлым аператыўная абстаноўка ў Беларусі ў 2018 годзе заставалася на ранейшым узроўні. "Нам удалося захаваць гэты ўзровень бяспекі і выканаць абяцанні, ды і задаволіць патрабаванні нашага народа адносна ўзроўню бяспекі, да якога ён прывык ужо", - падкрэсліў міністр.

У мінулым годзе агульная колькасць зарэгістраваных злачынстваў у Беларусі знізілася амаль на 3 працэнты да 83,8 тыс. Менш стала цяжкіх (на 3,7 працэнта) і асабліва цяжкіх (на 5,4 працэнта) злачынстваў. Значна знізілася колькасць згвалтаванняў (на 17,4 працэнта) і разбояў (на 22,4 працэнта). Разам з тым не ўдалося знізіць колькасць рэгіструемых наўмысных прычыненняў цяжкіх цялесных пашкоджанняў (рост на 3,9 працэнта), махлярстваў (павелічэнне на 3,2 працэнта) і хуліганстваў (стала больш на 0,9 працэнта).

Праваахоўнікі спынілі за мінулы год 29 каналаў паставак у Беларусь і транзіту праз яе тэрыторыю наркатычных сродкаў. Выяўлена сем лабараторый па вырабе псіхатропных рэчываў і 42 памяшканні для вырошчвання нарказмяшчальных раслін.

У сферы барацьбы з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі выяўлена 6,3 тыс. крымінальна каральных дзеянняў, што на 5,7 працэнта менш, чым у 2017 годзе. Іх колькасць скарацілася за кошт змяншэння выяўленых фактаў фальшываманецтва, крадзяжоў шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, службовага падлогу і дачы хабару. У той жа час у мінулым годзе павялічылася колькасць узбуджаных крымінальных спраў па фактах атрымання хабараў - на 6 працэнтаў (з 1 118 у 2017 годзе да 1 186 у 2018 годзе). Гэта лічба з`яўляецца максімальнай за апошняе дзесяцігоддзе.

Па матэрыялах органаў унутраных спраў за карупцыю і ўчыненне эканамічных злачынстваў былі ўзбуджаны крымінальныя справы ў адносінах да 41 службовай асобы, якая займае адпаведнае становішча.

28 лютага 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.02.2019
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:262
 
Ключевые слова:
Дорожное движение Безопасность Криминал Правопорядок Статистика МВД Милиция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме