https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 23 лютага 2019 года


Гэты дзень з`яўляецца пяцьдзесят чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 311 дзён.
Сёння адзначаецца Дзень абаронцаў Айчыны. Якія яшчэ падзеі адбыліся 23 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 23 лютага

У 1563 годзе рускія войскі начале з царом Іванам IV пасля аблогі ўзялі Полацк падчас Лівонскай вайны.

Хто нарадзіўся 23 лютага

1891 год: Міхаіл Піятуховіч, беларускі літаратуразнавец, крытык, педагог.
1907 год: Станіслаў Станкевіч, беларускі літаратуразнавец, грамадскі дзеяч.
1931 год: Яўген Бабосаў, беларускі філосаф.
1947 год: Алесь Жук, беларускі пісьменнік, перакладчык.

Таксама сёння нарадзіліся мастак Казімір Малевіч і расійскі акцёр Алег Янкоўскі.

23 лютага ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога прохара і вялікапакутніка Харлампія. Яму моляцца пра пазбаўленне ад голаду і паляпшэнні фінансавага становішча.

Мароз у гэты дзень прадвяшчае, што сакавік будзе цёплы. Увогуле з 23 лютага маразы пачынаюць слабець.

Sputnik, 23 лютага 2019
 
Дата публикации:23.02.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:218
 
Ключевые слова:
Календарь Февраль Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме