https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускі рубель нязначна ўмацаваўся да трох асноўных валют перад выхаднымі


15 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, еўра і расійскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0004 рубля (0,02%) і склаў 2,4432 рубля.

Курс долара ЗША зменшыўся на 0,0013 рубля (0,06%) да 2,1666 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0022 рубля (0,07%) і склаў 3,2497 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Марка Brent таргуецца на лепшых з лістапада мінулага года узроўнях, зараз бараль ацэньваецца ў 64,7 долара, аднак на курс расійскага рубля ўплывае рызыка ўзмацнення санкцый з боку ЗША.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, вырас на 0,1615 рубля і склаў 66,7044 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 15 лютага 2019
 
Дата публикации:15.02.2019
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:334
 
Ключевые слова:
Курс валют Биржевые торги Финансы Белорусский рубль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме