https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Былога дырэктара РНПЦ траўматалогіі асудзілі на сем з паловай гадоў пазбаўлення волі


Прысуд абвясціла суддзя Валянціна Зянькевіч. Менавіта такое пакаранне запытваў пракурор Сяргей Гергель.
Мінскі гарадскі суд 15 лютага прыгаварыў былога дырэктара РНПЦ траўматалогіі і артапедыі Аляксандра Бялецкага да сямі з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці і забаронай займаць пасады кіраўнікоў на працягу пяці гадоў. Пасля вынясення прысуду Бялецкага ўзялі пад варту ў зале суда.

Згодна з прысудам, у Бялецкага будуць канфіскаваныя наяўнымі грашыма 354 тыс. 600 долараў, 65 тыс. еўра, а таксама больш за 120 тыс. долараў на рахунках у розных банках. Акрамя таго, суд вынес вызначэнне канфіскаваць дом Бялецкага ў Ратамцы, кватэру ў Мінску, аўтамабіль "БМВ", гараж, машына-месца ў Мінску.

Былы дырэктар РНПЦ прызнаны вінаватым у атрыманні хабару асобай, якая займае адказную пасаду, паводле ч. 3 арт. 430 КК.

Разгляд справы Бялецкага пачаўся 11 лютага. Ён прызнаў віну і падчас следства кампенсаваў увесь даход, атрыманы злачынным шляхам.

У справе было чатыры эпізоды, а агульная сума хабару склала прыблізна сем тысяч долараў у эквіваленце. Тры выпадкі звязаныя з атрыманнем грошай Бялецкім ад дырэктара прадпрыемства "Медыясфера" Барыса Ранчынскага за аказанне яму садзейнічання ў заключэнні і выкананні дагавораў на тэхабслугоўванне і рамонт медабсталявання, а таксама ў больш хуткай аплаце паслуг.

Чацвёрты эпізод звязаны з атрыманнем хабару ў тры тысячы долараў ад прадстаўніка навукова-вытворчага прадпрыемства "Белрэамед" Мікалая Аганесяна, які перадала Бялецкаму Інга Шалькевіч.

Ранчынскі і Аганесян фігуруюць як хабарадавальнікі таксама ў справе былога начальніка ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Андрэя Стрыжака, якое слухаецца ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска.

Бялецкі знаходзіўся ў СІЗА КДБ з 5 ліпеня 2018 года па 3 студзеня 2019-га, калі мера стрымання была змененая на дамашні арышт.

Па дзяржаўных тэлеканалах было паказанае відэа, зробленае падчас ператрусу: у доме і гаражы Бялецкага знайшлі прыблізна 500 тыс. долараў у эквіваленце. На судзе 11 лютага Бялецкі паведаміў, што гэтыя грошы былі падараныя сябрамі, а таксама з`яўляліся спадчынай ад бацькоў.

Алена Спасюк БелаПАН
Мінск, 15 лютага 2019
 
Дата публикации:15.02.2019
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:426
 
Ключевые слова:
Криминал Коррупция Александр Белецкий Медицинское оборудование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме