https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 1 лютага 2019 года


Гэты дзень з`яўляецца трыццаць другім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 333 дні.
Якія падзеі адбыліся 1 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 1 лютага

У 1411 годзе быў заключаны Торуньскі мір, якім скончылася Вялікая вайна (1409-1411) Польшчы і ВКЛ з Тэўтонскім ордэнам.
У 1717 годзе ў Рэчы Паспалітай адбылася паседжанне аднадзённага "Нямога сейма", які абмежаваў уладу караля і пашырыў правы шляхты
У 1863 годзе выйшаў зварот Літоўскага правінцыяльнага камітэта на чале з К. Каліноўскім да насельніцтва Беларусі і Літвы з заклікам падняцца на ўзброеную барацьбу.
У 1919 годзе пачаліся рэгулярныя заняткі ў Віленскай беларускай гімназіі.
У 1951 годзе быў заснаваны Кангрэс беларусаў Амерыкі.
У 2005 годзе пачаў вяшчанне тэлеканал "Беларусь-ТБ".

Хто нарадзіўся 1 лютага

1811 год: Рамуальд Зянкевіч, беларускі этнограф, педагог.
1913 год: Сяргей Прытыцкі, беларускі палітычны дзеяч.
1913 год: Антон Алешка, беларускі пісьменнік.
1931 год: Іван Пратасеня, беларускі мастак-акварэліст.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі акцёр Кларк Гейбл і першы прэзідэнт Расіі Барыс Ельцын.

1 лютага ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Макарыя Вялікага. У народзе яго лічаць дарадцай і лекарам. У гэты дзень жанчыны хадзілі да траўніц, каб узяць у іх лекавыя зёлкі. Іх заварвалі кіпенем і для смаку дадавалі мёд.

Па надвор`ю ў гэты дзень даведваліся, калі прыйдзе вясна. Калі дзень ясны або адліга, вясна будзе ранняя. Завея, наадварот, сведчыць пра тое, што снег будзе яшчэ ляжаць у марце.

Sputnik, 1 лютага 2019
 
Дата публикации:01.02.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:232
 
Ключевые слова:
Календарь Памятные даты Февраль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме