https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзяржаўнае прадпрыемства "Белгеадэзія" з 1 лютага дало доступ для ўсіх карыстальнікаў інтэрнэту да дзяржаўнай навігацыйнай карты Беларусі


Пра гэта паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.
Дзяржаўная навігацыйная карта Беларусі стала даступная для ўсіх інтэрнэт-карыстальнікаў

Навігацыйная карта прызначаецца для: фарміравання і развіцця рынку навігацыйных паслуг і тэхналогій; прымянення ў інфармацыйных сістэмах, геаграфічных інфармацыйных сістэмах; выкарыстання ў інтэлектуальных транспартных сістэмах, у сістэмах персанальнай і маніторынгавай навігацыі аўтатранспарту, у тым ліку якія выкарыстоўваюць інтэрнэт-рэсурсы; інтэграцыі і аптымізацыі функцыянавання існуючых і перспектыўных сродкаў і сістэм навігацыі.

Дзяржаўная навігацыйная карта складаецца з картаграфічнай падкладкі, дарожнага графа і адраснай інфармацыі.

У якасці картаграфічнай падкладкі выкарыстоўваюцца тапаграфічныя карты маштабу 1:100 000 на ўсю тэрыторыю Рэспублікі Беларусь і маштабу 1:10 000 на тэрыторыі асобных гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу.

Дарожная сетка прадстаўлена дарогамі міжнароднага, рэспубліканскага і мясцовага значэння.

У базе дадзеных адраснай інфармацыі ўтрымліваюцца звесткі больш чым пра 120 гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу.

Як адзначаецца ў паведамленні, у далейшым функцыянал web-сэрвісу дзяржаўнай навігацыйнай карты будзе пашырацца: па адраснай інфармацыі — сэрвіс забяспечыць вызначэнне месцазнаходжання аб`ектаў (сэрвіс геакадавання), па дарожным графе — сэрвіс дасць магчымасць пракладваць маршруты руху з рознымі крытэрыямі аптымізацыі (навігацыйны сэрвіс).

Таксама будзе пашырацца пералік населеных пунктаў з адраснай прывязкай, уключаючы сельскія населеныя пункты.

"Прадастаўленне web-сэрвісу дзяржаўнай навігацыйнай карты будзе ажыццяўляцца на аснове ліцэнзійнага пагаднення", — гаворыцца ў паведамленні.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 2 лютага 2019
 
Дата публикации:02.02.2019
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:386
 
Ключевые слова:
Навигация Картография Технологии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме