https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 17 студзеня 2019 года


Гэты дзень з`яўляецца сямнаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 348 дзён.
Якія падзеі адбыліся 17 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 17 студзеня

У 1971 годзе адчыніўся Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр.

Хто нарадзіўся 17 студзеня

1732 год: Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, апошні кароль Рэчы Паспалітай.
1904 год: Аляксандр Якімовіч, беларускі дзіцячы пісьменнік.
1917 год: Антон Бархаткоў, беларускі савецкі мастак-жывапісец.
1964 год: Андрэй Федарэнка, беларускі пісьменнік.

Таксама сёння нарадзіліся адзін з заснавальнікаў ЗША Бенджамін Франклін, рускі тэатральны дзеяч Канстанцін Станіслаўскі, амерыканскі гангстэр Аль Капонэ і амерыканскі баксёр Мухамед Алі.

17 студзеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Феактыста і пакутніка Зосіма, якога таксама называлі Пчаляром. У гэты дзень на стол абавязкова ставілі мёд, каб яго ураджай быў добрым.

У некаторых мясцінах на Феактыстаў дзень з вёсак "праганялі чорта": адзін з мужыкоў апранаўся ў кажух навыварат, і яго "білі" і "выганялі" ўсёй вёскай. Таксама палілі кастры і скакалі праз іх. Лічылася, што ў гэты дзень асаблівае раздолле нячыстай сіле.

17 студзеня лічылася прыдатным для варажбы. Дзяўчыны ўвечары выходзілі на вуліцу і глядзелі на неба. Калі Вялікая Мядзведзіца справа, жаданне спраўдзіцца.

Калі 17 студзеня неба яснае, яшчэ доўга будуць маразы.

Sputnik, 17 студзеня 2019
 
Дата публикации:17.01.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:373
 
Ключевые слова:
Календарь Январь Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме