https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Спецыяльны паштовы блок выпушчаны да Дня ратавальніка


Святкаванне 20-годдзя органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях пачалося з цырымоніі гашэння спецыяльнага паштовага блока "Сучасныя ратавальнікі.
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі напярэдадні юбілею выпускае ў абарачэнне паштовы блок "Сучасныя ратавальнікі", таксама выраблены спецыяльны канверт і штэмпель памятнага гашэння.

Паштовы праект распрацаваны прадпрыемствам "Белпошта" ў супрацоўніцтве з МНС Беларусі. У аснове блока - эмблема цэнтральнана апарату МНС, на канверце ж адлюстравана эмблема міністэрства.

Ужо сёння новы выпуск разыдзецца паштовымі адпраўленнямі па ўсім свеце і трапіць у альбомы айчынных і замежных філатэлістаў.

Цырымонію спецыяльнага памятнага гашэння дзяржаўнага знака паштовай аплаты правялі міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка і міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган.

Уладзімір Вашчанка адзначыў, што ў азнаменаванне 20-годдзя органаў і падраздзяленняў створаны медаль.

"Нашы калегі з міністэрства сувязі пагадзіліся разам з намі распрацаваць марку. Гэта таксама застанецца ў гісторыі, - сказаў міністр. - Гэта першая марка да Дня ратавальніка. І яна поўнасцю адпавядае нашым пажаданням".

Медалём "20 год органам і падраздзяленням па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь" Уладзімір Вашчанка ўзнагародзіў міністра сувязі і інфарматызацыі.

Таксама сёння ў МНС ушаноўвалі пераможцаў рэспубліканскіх конкурсаў прафесійнага майстэрства сярод ратавальнікаў.

Увечары ў Палацы Рэспублікі пройдзе святочны канцэрт. Органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях Беларусі святкуюць сваё 20-годдзе 19 студзеня.

Менавіта ў гэты дзень у 1999 годзе ўказам Прэзідэнта было зацверджана палажэнне аб Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях. На ведамства былі ўскладзены функцыі дзяржаўнага кіравання ў галіне папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, забеспячэння пажарнай бяспекі і былі вызначаны асноўныя задачы. У лютым 2000 года 19 студзеня было аб`яўлена Днём ратавальніка.

18 студзеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:18.01.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:384
 
Ключевые слова:
День спасателя Филателия Спецгашение Праздники Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме