https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі стала значна менш ветэранаў ВАВ


Паводле звестак Мінпрацы, больш за ўсё ветэранаў засталося ў Мінску, а менш за ўсё - у Гродзенскай вобласці.
Колькасць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны істотна скарацілася ў Беларусі ў 2018 годзе, такія дадзеныя размешчаны на сайце Міністэрства працы і сацыяльнай абароны насельніцтва.

Паводле апошніх звестак, якія датуюцца 1 кастрычніка 2018 года, у краіне засталося 7457 ветэранаў. Паводле інфармацыі на 1 студзеня 2018 года, іх колькасць складала 9030, за 10 месяцаў мінулага года іх колькасць скарацілася больш чым на 1,5 тысячы.

Больш за ўсё ветэранаў пражывае ў Мінску - 2104 чалавекі. На другім месцы - Гомельская вобласць, дзе засталіся 1109 ветэранаў, трэці радок займае Віцебская вобласць - 1021 чалавек. У Мінскай вобласці налічваецца 1014 ветэранаў, у Брэсцкай - 971, у Магілёўскай - 712. Менш за ўсё іх засталося ў Гродзенскай вобласці - усяго 526 чалавек.

Таксама Мінпрацы апублікавала дадзеныя аб тым, што на 1 кастрычніка 2018 года ў Беларусі налічвалася 400 доўгажыхароў узростам старэй за 100 гадоў. У Мінску пражывае 63 доўгажыхара, у Гродзенскай і Віцебскай абласцях - па 62. Менш за ўсё беларусаў, якія перасягнулі 100-гадовую мяжу, у Брэсцкай вобласці.

Мінск, 14 студзеня 2019
Sputnik
 
Дата публикации:14.01.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:220
 
Ключевые слова:
Ветераны Великая Отечественная война Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме